Прыём заявак адкрывае «Школа Грамадскіх Лідараў» (дэдлайн — 20 лютага)
Курс арыентаваны на беларускіх лідараў няўрадавых арганізацыяў, прадстаўнікоў акадэмічных, медыйных, сеткавых, культурніцкіх колаў — людзей, якія хочуць актыўна працаваць у беларускіх асяродках як унутры краіны, так і за яе межамі, і якія займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю ды падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці. Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
«Школа грамадскіх лідараў» — гэта навучальны анлайн-курс, у рамках якога ўдзельнікі(цы) возьмуць удзел у:
-
цыклу лекцыяў пра функцыянаванне грамадзянскай супольнасці і выклікі сучаснай дэмакратыі;
-
сустрэчах з лідарамі вядучых грамадскіх ініцыятываў Беларусі;
-
семінары па развіцці лідарскіх навыкаў: кіраванне і развіццё каманды, адаптацыя і кіраванне праектамі, лідарская самасвядомасць.
Курс «Школа Грамадскіх Лідараў» арганізаваны Фондам Школа Лідараў (ФШЛ), Вольным Беларускім Ўніверсітэтам (ВБЎ) і Фондам Міжнароднай Салідарнасці (ФМС).
ЗАПОЎНІЦЬ АНКЕТУ
Прыём заявак — да 20.02.2023
Больш падрабязная інфармацыя і пытанні праз электронную пошту: julia.szczesniak@