• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэзентацыя ў Варшаве адукацыйных магчымасцяў для маладых беларусаў у рамках праектаў ЕС (25 лістапада)

    25 лістапада ў Варшаве адбудзецца гібрыднае імпрэза для маладых беларусаў, якія мараць пра навучанне за мяжой. 

    Як паступіць у замежную ВНУ, знайсці фінансавую падтрымку для навучання ў ЕС, пабудаваць прафесійную кар’еру або стаць валанцёрам? EU NEIGHBOURS east і пляцоўка adu.place збяруць разам экспертаў і прадстаўнікоў універсітэтаў, каб адказаць на вашы пытанні і даць парады па выбары адукацыйнай сцяжыны або пошуку магчымасцяў для прафесійнага росту.

    На імпрэзе:

    ●  Праекты EU4Belarus, EU4Youth і Social Camp прадставяць магчымасці для прафесійнага развіцця і нэтворкінгу.

    ●  Каледж Еўропы, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Вольны беларускі ўніверсітэт раскажуць вам, дзе знайсці фінансаванне для навучання ў ЕС і як стаць іхным студэнтам.

    ●  Adu.place і Паслы еўрапейскай моладзі (YEAs) падзеляцца пра тое, як шукаць магчымасці і да каго звярнуцца па параду.

    ●  Еўрапейскі корпус салідарнасці і Eras­mus+, а таксама выпускнікі гэтых праграмаў падзеляцца сваім досведам пра тое, як падарожнічаць па Еўропе і займацца валанцёрствам, нават калі ў вас няма грошай.

    Каб узяць удзел, неабходна зарэгістравацца па спасылцы: https://forms.gle/A9KWbnbAAUaixeHU6https://forms.gle/A9KWbnbAAUaixeHU6 .

    Калі ласка, звярніце ўвагу, што вы можаце ўдзельнічаць як ужывую ў Варшаве, так і далучыцца да анлайн-трансляцыі на youtube-канале пляцоўкі adu.place.

    Дата: 25 лістапада 2023 г., 12:00–16:00

    Месца правядзення: Канферэнц-цэнтр WEST GATE, Варшава, Al. Jero­zolim­skie 92 (афлайн),

    Трансляцыя на YouTube-канале adu.place (анлайн)

    Мовы імпрэзы: беларуская і руская

    Падрабязнасці

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці