!!!Прэзентацыя брашуры «Фрыланс у масмедыя: Швецыя – Беларусь» у Мінску (30 сакавіка) і Гродне (31 сакавіка)
Запрашаем на прэзентацыю перакладу шведскай брашуры «Frilanshandboken» з беларускім дадаткам. Процьма практычных парадаў для журналістаў-фрылансераў ад шведскіх калег. Шмат цікавостак пра рэаліі працы медыя-фрылансераў у гэтай скандынаўскай краіне.
Аўтары – Фрэдрык Нэйман, Мікаэль Бэрглінг (Швецыя), Аляксандр Жук (Беларусь).
Прэзентацыя брашуры «Мас-медыя ў Беларусі: Швецыя – Беларусь. Даведнік для журналістаў-фрылансераў Беларусі» з аўтограф-сесіяй і майстар-класам шведскіх аўтараў на тэму «Паспяховая фрыланс-журналістыка па-шведску. Магчымасці для Беларусі» адбудзецца ў Мінску 30 сакавіка 2017 г. (чацвер), канферэнц-зала гатэля «Гарні» (вул. Інтэрнацыянальная, 11) і 31 сакавіка 2017 г. (пятніца) у Гродне.
Пачатак мерапрыемстваў у абодвух гарадах – а 18.30.
У Мінску сустрэча пройдзе у канферэнц-залі гатэля «Гарні» (вул. Інтэрнацыянальная, 11).
Дзеля ўдзелу ў прэзентацыі брашуры і майстар-класе ў Гродне патрабуецца дадатковая рэгістрацыя праз e‑mail на адрас baj@baj.by з пазнакай «Фрыланс» да 29 сакавіка ўключна. Звесткі пра месца правядзення мерапрыемства ў Гродне будуць накіраваныя ў адказ на ліст не пазней як 29 сакавіка.