Прэс-тур на суслікаў 30 жніўня ад “Аховы птушак Бацькаўшчыны”
Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае ў прэс-тур “Як выратаваць рабога сусліка?”.
30 жніўня 2019 года, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць.
Паглядзіце на сусліка і даведайцеся свежыя весткі пра знаходкі гэтых рэдкіх звяркоў у Беларусі!
Мы прыедзем на поле ў Нясвіжскім раёне, дзе спачатку паназіраем за суслікамі ў падзорную трубу, а затым правядзем там жа на месцы палявую прэс-канферэнцыю. Пасля пад’едзем бліжэй да калоніі суслікаў і зможам паздымаць звяркоў з аўтобуса: бярыце з сабой фота- і відэакамеры. Таксама можна будзе паспрабаваць зняць суслікаў з дрону.
Мэта прэс-туру — расказаць пра гісторыю рабога сусліка ў нашай краіне, пра метады яго пошуку і аховы, важнасць захавання гэтага віду ў Беларусі, а таксама пра ролю ў яго захаванні грамадскіх, сельскагаспадарчых і навуковых арганізацый, журналістаў, мясцовых уладаў і інспекцый Мінпрыроды.
-
Чаму стан папуляцыі рабога сусліка ў Беларусі дакладна невядомы?
-
Як і дзе ўдалося знайсці калоніі суслікаў у Беларусі?
-
Як можна захаваць суслікаў і як у гэтым могуць дапамагчы мясцовыя людзі, дзяржаўныя структуры, грамадскія арганізацыі і медыя?
Калі вы будзеце ўдзельнічаць у прэс-туры, паведаміце Алесі Башарымавай сваё поўнае імя і кантакты да 16.00 27 жніўня на адрас basharymava@ptushki.org або па тэлефоне +375447473662, +375291016887. Абавязкова скажыце, калі маеце нейкія асаблівасці харчавання (напрыклад, не ясцё яйкі, рыбу, мяса або малочныя прадукты).
Увага: суслікі вельмі адчувальныя да дажджу, таму, калі будзе кепскае надвор’е, дата прэс-туру можа змяніцца.
Папярэдняя праграма прэс-туру
8.00 |
Выезд з Мінска ў Нясвіж (ст. м. Малінаўка, паркоўка супермаркета ProStore). |
9.40 |
У Нясвіжы забіраем мясцовых удзельнікаў прэс-туру і выязджаем аўтобусам з Нясвіжа на калонію рабога сусліка (ад будынку выканкама). |
10.00 – 10.30 |
Назіранне за суслікамі ў падзорныя трубы на полі. Здымка калоніі суслікаў з дронаў. |
10.30 – 11.30 |
Палявая прэс-канферэнцыя (выступы спікераў, пытанні журналістаў – усё там жа, на полі): |
10.30 – 10.35 |
Ломскі Аляксандр Зіноўевіч / Ломский Александр Зиновьевич (старшыня Нясвіжскага райвыканкама). Пра сусліка як адметнасць Нясвіжскага раёна. |
10.35 – 10.40 |
Старшыня мясцовага сельскагаспадарчага ААТ. Пра магчымасці суіснавання сучаснай сельскай гаспадаркі з ахоўнымі відамі грызуноў. |
10.40 – 10.45 |
Грынкевіч Юрый Іванавіч/ Гринкевич Юрий Иванович (начальнік Нясвіжскай раённай інспекцыі Мінпрыроды). Пра меры, якія прымае інспекцыя для захавання рабога сусліка ў Нясвіжскім раёне, пра санкцыі за знішчэнне суслікаў. |
10.45 – 10.50 |
Сачак Пётр Уладзіміравіч/ Сачек Пётр Владимирович (каардынатар ініцыятываў праекта «Экаманіторынг», які фінансуецца Еўрапейскім саюзом і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды). Пра праект «Экаманіторынг». |
10.50 – 10.55 |
Шакала Сяргей Ільіч/ Шокало Сергей Ильич (эксперт ініцыятывы). Пра біялогію суслікаў і назіранні за імі. |
10.55 – 11.00 |
Вінчэўскі Аляксандр Яўгенавіч/ Винчевский Александр Евгеньевич (дырэктар АПБ). Аб прамежкавых выніках па пошуку трох рэдкіх відаў грызуноў. |
11.00 – 11.30 |
Пытанні журналістаў. |
11.30 – 12.30 |
Пераязджаем бліжэй да калоніі суслікаў. Фота- і відэаздымка суслікаў з аўтобуса і пешшу. |
12.30 |
Ад’езд у Нясвіж. |
12.45 – 13.15 |
Устаноўка ў мясцовым супермаркеце раставой фігуры сусліка з інфармацыяй пра супергрызуноў. |
13.15 – 14.15 |
Абед. |
14.15 |
Ад’езд мінскіх удзельнікаў. |
15.45 |
Вяртанне ў Мінск |