Прэмія ПРАФОТА (дэдлайн 7 красавіка)
Сёлета беларускіх фатографаў уганароўваюць у дзвюх намінацыях: «Фатаграфічная» і «Лічбавы сторытэлінг». Дэдлайн падачы матэрыялаў - 7 красавіка.
Фатаграфічная прэмія
Прысуджаецца ў дзвюх катэгорыях: дакументальная фатаграфія і арт-фатаграфія
Журы складзе лонг-ліст з дванаццаці дакументальных і арт-фотапраектаў ды шорт-ліст з шасці праектаў. Працы з шорт-ліста ўвойдуць у каталог прэміі ды выставу (папярэдне, адбудзецца ў чэрвені 2017 года ў мінскай прасторы ЦЭХ). Таксама адзін з праектаў у кожнай намінацыі атрымае Гран-пры. Найлепшыя аўтары будуць мець магчымасць наведаць адну з міжнародных фатаграфічных падзеяў: фестываль, майстар-клас ці партфоліа-рэвю (фармат прызу вызначыць аргкамітэт па выніках конкурсу).
Падрабязней аб ўмовах і журы намінацыі.
Лічбавы сторытэлінг
Прэміі ў намінацыі «Лічбавы сторытэлінг» будуць уручацца ў дзвюх катэгорыях: дакументальны лічбавы праект і мастацкі лічбавы праект. У абедзвюх катэгорыях могуць асобна ацэньвацца праекты працягласцю да 10 хвілінаў (кароткая форма) і праекты даўжынёй ад 10 да 30 хвілінаў (доўгая форма).
У намінацыі «Лічбавы сторытэлінг» могуць удзельнічаць праекты наступных тыпаў:
– лінейны праект;
– нелінейны праект;
– інтэрактыўны праект.