• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія Міжнароднага цэнтра журналістаў Knight International Journalism Award — 2024 (дэдлайн — 8 лютага)

    Міжнародны цэнтр журналістаў (ICFJ) прымае заяўкі на Міжнародную журналісцкую прэмію ICFJ Knight 2024 года. 

    ICFJ шукае кандыдатаў, чые публікацыі ці інавацыі ў сродках масавай інфармацыі аказалі значны ўплыў на жыццё людзей ва ўсім свеце. 

    Прэтэндаваць на прэмію могуць рэпарцёры, рэдактары, тэхнолагі, медыяменеджэры ці грамадзянскія журналісты з краін, дзе яны сутыкаюцца з сур’ёзнымі праблемамі пры выкананні сваёй працы.

    Што трэба для падачы заяўкі

    • расказаць пра важнасць працы намінанта і чаму, на ваш погляд, гэтая праца вартая ўвагі міжнароднай супольнасці;

    • патлумачыць, як праца намінанта аказала значны ўплыў на грамадства і палепшыла жыццё людзей;

    • даслаць тры спасылкі на гісторыі, якія з’яўляюцца добрымі прыкладамі працы намінанта.

    Падаць заяўку можна да 8 лютага 2024 года па спасылцы

    Па дадатковых пытаннях звяртайцеся да Монікі Лопес mlopez@icfj.org

    Прэмія Knight Inter­na­tion­al Jour­nal­ism Awards — галоўная ўзнагарода штогадовай прэміі ICFJ Trib­ute з 1998 года. Яе ўручаюць журналістам і наватарам у галіне СМІ, якія праяўляюць выключную смеласць у данясенні важнай інфармацыі да аўдыторыі ў краінах, ахопленых канфліктамі і праблемамі свабоды прэсы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці