Прэмія для журналістаў, якія асвятляюць тэмы развіцця. Дэдлайн 31 сакавіка
Прэмія Ларэнца Наталі, якая фінансуецца Еўрапейскай камісіяй, прысуджаецца за дасягненні ў галіне друкаванай, радыё- і тэлежурналістыкі. Конкурс адкрыты для пачаткоўцаў і дасведчаных журналістаў з усяго свету, якія асвятляюць пытанні развіцця, дэмакратыі і правоў чалавека.
Прэмія названая ў гонар былога прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Ларэнца Наталі.
Тэмы гэтага года: няроўнасць, выкараненне беднасці, устойлівае развіццё, экалогія, біяразнастайнасць, дзеянні, накіраваныя на барацьбу са змяненнем клімату, лічбавыя тэхналогіі, працоўныя месцы і занятасць, адукацыя, міграцыя, ахова здароўя, а таксама свет, дэмакратыя і правы чалавека.
Узнагароды ўручаюцца ў трох катэгорыях:
-
галоўны прыз — для журналістаў, чые медыя размешчаны ў краінах-партнёрах ЕС;
-
прыз Еўропы для журналістаў, чые СМІ знаходзяцца ў адной з краін Еўрапейскага Саюза;
-
прыз для журналістаў-пачаткоўцаў ва ўзросце да 30 гадоў з любой краіны, якая ўваходзіць у дзве папярэднія катэгорыі.
Прымаюцца працы, якія выйшлі ў эфір ці былі апублікаваныя з 10 сакавіка 2021-га па 9 сакавіка 2022 года, на любой мове. У выпадку, калі выбрана не ангельская, французская ці іспанская мова, матэрыялы павінны суправаджацца перакладамі на адну з гэтых моў.
Пераможцы ў кожнай катэгорыі атрымаюць узнагароды памерам 10 000 еўра.
Заяўкі прымаюцца да 31 сакавіка.
Падрабязная інфармацыя пра ўдзел у конкурсе.