Праграмма The McGraw Fellowship для прадстаўнікоў дзелавой журналістыкі (да 30 лістапада)
Цэнтр дзелавой журналістыкі The Harold W. McGraw, Jr. Center for Business Journalism, і City University of New York Graduate School of Journalism прапануюць стыпендыі прадстаўнікам дзелавой журналістыкі з 2014 года.
Патрабаванні да кандыдатаў
Прэтэндаваць на грант McGraw могуць усе, хто мае не менш за 5 гадоў прафесійнага вопыту работы ў сферы журналістыкі. Таксама могуць падаваць заяўкі пазаштатныя журналісты (фрылансеры), рэдактары і рэпарцёры, якія працуюць у навінавых арганізацыях.
Усе, хто хоча прыняць удзел у атрыманні гранта павінны прадаставіць на разгляд:
- добра прадуманая прапанова аб артыкуле (рэпартажы), аб’ёмам не больш за 3 старонкі разам з заяўкай на ўдзел. Кандыдаты павінны прадставіць гісторыю таксама як бы яна была прадстаўлена рэдактару часопіса, газеты, інтэрнэт-сайта, або на радыёстанцыю: кандыдаты павінны падаць дакументацыю і падставы таго, што гісторыя вартая ўвагі.
- 3 ўзору сваіх работ. Узоры павінны быць апублікаваныя і павінны дэманстраваць здольнасць журналіста цалкам раскрываць тэму.
- рэзюмэ.
- рэкамендацыі ад 2 рэдактараў, ці тых, хто знаёмы з працамі кандыдата.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца 2 разы на год — вясной і восенню.
Дэдлайн 1 — 30 чэрвеня
Дэдлайн 2 — 30 лістапада.
Тым не менш годныя праекты будуць разглядацца і пасля заканчэння дэдлайну.
Пытанні адносна праграмы можна адпраўляць на англійскай на mcgrawcenter@journalism.cuny.edu.
Крыніца: www.mcgrawcenter.org