Праграма візітаў Еўразвязу для маладых лідараў (да 23 красавіка)
Маладыя лідары з краін, што не ўваходзяць у Еўразвяз, могуць наведаць еўрапейскія інстытуты ў межах Праграмы візітаў Еўразвязу (EUVP).
У праграме могуць удзельнічаць: палітыкі (сябры нацыянальных/рэгіянальных парламентаў, палітычных партый, дарадцы палітыкаў); афіцыйныя прадстаўнікі ўрада/парламента, хто мае паўнамоцтвы ў значных для Еўразвязу сферах; СМІ; прадстаўнікі аналітычных цэнтраў і акадэмічных колаў; сябры ды актывісты прафсаюзных арганізацый і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці (праваабаронцы, абаронцы правоў жанчын, навакольнага асяроддзя).
Удзельнікі праграмы змогуць даведацца пра дзейнасць Еўразвязу, лепш зразумець сутнасць еўрапейскіх каштоўнасцей і функцыі еўрапейскіх інстытутаў улады.
Кожны навучальны візіт будзе распрацаваны такім чынам, каб найлепш адпавядаць працоўнаму профілю і інтарэсам удзельнікаў.
Звычайна паездка EUVP разлічана на 5 дзён працы ў Бруселі (Бельгія).
Для тых, хто спецыялізуецца на палітычнай сферы, яе працягваюць яшчэ на 3 дні — у Страсбургу (Францыя).
Праграмы візітаў ладзіць сакратарыят EUVP.
Выдаткі на дарогу і суткавыя ўдзельнікаў фінансуюцца ў межах праграмы EUVP. Па пытаннях візавай падтрымкі кандыдаты з краін «Усходняга партнёрства» (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана) мусяць звяртацца ў Прадстаўніцтва Еўразвязу ў сваёй краіне. Інфармацыю пра працэс падачы заявак можна знайсці на сайце праграмы.
Дэдлайн - 23 красавіка 2016 года.