• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праграма візітаў Еўрапейскага саюза: запрашэнне маладым лідарам (да 5 красавіка)

    Беларусы, чыя кар'ера мае дачыненне да Еўрапейскага саюза, запрашаюцца да ўдзелу ў Праграме візітаў Еўрапейскага саюза (EUVP) у 2020 годзе.

    Праграма візітаў Еўрапейскага саюза дае маладым спецыялістам магчымасць наведаць інстытуты ЕС і пазнаёміцца ​​з яго палітыкай, каштоўнасцямі і людзьмі. У якасці госця Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага парламента кожны ўдзельнік ажыццяўляе пяцідзённы азнаямляльны візіт ў Брусель, спланаваны з улікам яго/яе прафесійных інтарэсаў.

    Заяўкі могуць падаваць дзяржаўныя служачыя, навукоўцы, даследчыкі, журналісты, прадстаўнікі прафсаюзаў, некамерцыйных і няўрадавых арганізацый і іншыя спецыялісты.

    Удзельнікі павінны мець закончаную ўніверсітэцкую адукацыю альбо эквівалентную падрыхтоўку і прапрацаваць некалькі гадоў у сваёй прафесійнай сферы. Яны павінны быць ва ўзросце прыкладна ад 25 да 45 гадоў і мець абумоўленую кар’ерай цікавасць да Еўрапейскага саюза. Праграма EUVP не разлічана на студэнтаў.

    Калі Вы хацелі б сустрэцца са сваімі еўрапейскімі калегамі і зразумець, як функцыянуюць інстытуты ЕС, падайце заяўку да 5 красавіка 2019 года. Калі ласка, запоўніце тры ніжэйпералічаныя формы і адпраўце іх па электроннай пошце ў Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі па адрасе delegation-belarus-press@eeas.europa.eu з пазнакай «Appli­ca­tion for EUVP 2020» у тэматычнай радку.

    - Матывацыйны ліст (для таго, каб індывідуальна распрацаваная праграма Вашага візіта адпавядала Вашым прафесійным інтарэсам і задачам, ліст павінны ўключаць у сябе кароткае апісанне Вашых бягучых абавязкаў, пытання (-яў), звязанага (-ых) з ЕС, якое (-ія) Вы хочаце вывучыць, тэму (тэмы), якую (якія) вы хочаце абмеркаваць, і пералік інстытутаў ЕС, з прадстаўнікамі якіх Вы хацелі б сустрэцца). Для даведкі прадстаўляем узор матывацыйнага ліста: model_statement_of_purpose.doc

    - Cur­ricu­lum Vitae

    euvp_model_cv.doc

    - Форма заяўкі

    2020euvp_application_form.doc

    Вынікі адбору будуць абвешчаныя ў другой палове 2019 года, пасля чаго з кожным удзельнікам будуць ўзгодненыя даты візіта.

    Дадатковая інфармацыя пра EUVP

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці