• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праграма візітаў Еўрапейскага саюза: прымае заяўкі на ўдзел у 2021‑м годзе. Дэдлайн — 5 чэрвеня

    Праграма візітаў Еўрапейскага саюза (European Union Visitor Programme) арганізуе пяцідзённыя візіты ў Брусэль (часам таксама ў Страсбург) для спецыялістаў, чыя прафесійная дзейнасць звязаная з Еўрапейскім союзам, каб яны маглі пазнаёміцца з працай інстытутаў ЕС і сваімі калегамі і партнёрамі, што працуюць у гэтых інстытутах. У якасці госця Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага парламента кожны ўдзельнік ажыццяўляе пяцідзённы азнаямляльны візіт, спланаваны з улікам яго/яе прафесійных інтарэсаў.

    Заяўкі могуць падаваць дзяржаўныя служачыя, навукоўцы, даследчыкі, журналісты, прадстаўнікі прафсаюзаў, некамерцыйных і няўрадавых арганізацый, іншыя спецыялісты, сферы чыіх прафесійных інтарэсаў уключаюць сярод іншых пытанні зялёнай эканомікі, эканамічнага і сацыяльнага развіцця, абароны правоў і свабод, лічбавая трансфармацыя, развіццё і ўмацаванне дэмакратычнага кіравання.

    Удзельнікі павінны мець закончаную ўніверсітэцкую адукацыю альбо эквівалентную падрыхтоўку і досвед працы ў сваёй прафесійнай сферы на працягу некальніх гадоў. Праграма EUVP не разлічана на студэнтаў. Удзельнікі павінны мець асноўныя веды пра інстытуты Еўрапейскага саюза, а таксама валодаць англійскай ці французскай у ступені, дастатковай для вядзення працоўных сустрэч падчас візіта.

    Еўрапейскі саюз аплочвае удзельнікм пералёт, пражыванне, візу ды страхоўку.

    Заяўкі на ўдзел у праграме 2021 года прымаюцца да 5 чэрвеня 2020 года. Калі ласка, запоўніце тры формы, прыведзеныя ніжэй, і адпраўце іх электроннай поштай Прадстаўніцтву Еўрапейскага саюза ў Беларусі на адрас delegation-belarus-press@eeas.europa.eu з пазнакай «Appli­ca­tion for EUVP 2021» у тэматычным радку.

    - Матывацыйны ліст (для таго, каб індывідуальна распрацаваная праграма Вашага візіта адпавядала Вашым прафесійным інтарэсам і задачам, ліст павінны ўключаць у сябе кароткае апісанне Вашых бягучых абавязкаў, пытання (-яў), звязанага (-ых) з ЕС, якое (-ія) Вы хочаце вывучыць, тэму (тэмы), якую (якія) вы хочаце абмеркаваць, і пералік інстытутаў ЕС, з прадстаўнікамі якіх Вы хацелі б сустрэцца):
    euvp_2021_statement_of_purpose.docx

    - Cur­ricu­lum Vitae

    model_curriculum_vitae.docx

    - Форма заяўкі

    2021_euvp_application_form_2_0.doc

    Вынікі адбору будуць вядомыя напрыканцы 2020 года, пасля чаго Прадстаўніцтва звяжацца з кожным з адабраных удзельнікаў, каб ўзгадніць даты візіта ў Брусэль у 2021 годзе.

    Дадатковая інфармацыя пра Праграму EUVP

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці