• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Young Creators: DMI запускае праграму падтрымкі маладых беларускіх аўтараў (дэдлайн — 7 красавіка)

    Demo­c­ra­t­ic Media Insti­tute (DMI) — літоўская няўрадавая арганізацыя, якая падтрымлівае развіццё незалежных медыяў — запускае праграму падтрымкі маладых беларускіх аўтараў, каб дапамагчы ім ствараць высакаякасныя і запатрабаваныя медыяпрадукты, здольныя прыцягнуць увагу маладой беларускай аўдыторыі.

    Па заканчэнні праграмы ўдзельнікі не толькі атрымаюць веды, неабходныя для стварэння медыяпрадуктаў, але і пад кіраўніцтвам ментараў змогуць распрацоўваць і запускаць уласныя медыяпраекты. Акрамя таго, яны атрымаюць фінансавую падтрымку для іх стварэння і развіцця.

    Якая мэта гэтай праграмы?

    Мэта праграмы — дапамагчы маладым беларускім аўтарам распрацаваць і запусціць свае ўласныя медыяпраекты на Tik­Tok, YouTube або іншых відэаплатформах. Праекты могуць ахопліваць розныя тэмы, уключаючы забаўляльны, адукацыйны кантэнт, застаючыся пры гэтым у рамках сацыяльна значных для Беларусі тэм.

    Асноўныя мэты праграмы:

    • Вызначыць тэмы, актуальныя для маладой аўдыторыі, а таксама патрэбы стваральнікаў кантэнту (інфармацыйныя, арганізацыйныя, тэхнічныя і фінансавыя).
    • Забяспечыць удзельнікам праграмы экспертную дапамогу ў распрацоўцы, запуску і кіраванні медыяпраектаў з дапамогай лекцый, майстар-класаў, трэнінгаў і індывідуальнага ментарства.
    • Прапанаваць арганізацыйную, тэхнічную і фінансавую падтрымку ўдзельнікам для паспяховай рэалізацыі праектаў.

    Як узяць удзел у праграме?

    Каб паўдзельнічаць у праграме, калі ласка, запоўніце заяўку ніжэй. У электронным лісце ў адказ мы вышлем далейшыя інструкцыі.

    Мы папросім усіх кандыдатаў запісаць і адправіць кароткае матывацыйнае відэа, якое дазволіць нам ацаніць ваш патэнцыял.

    Хто праводзіць працэс адбору для ўдзелу?

    Рашэнні адносна адбору ўдзельнікаў прымаюцца арганізацыйным камітэтам, у які ўваходзяць:

    • Медыяпрафесіяналы
    • Папулярныя стваральнікі відэакантэнту
    • Арганізатары праграмы

    Кампетэнтнае журы разгледзіць заяўкі і абярэ ўдзельнікаў праграмы.

    У канцы працэсу будуць адабраныя 6 заявак, і іх аўтары стануць удзельнікамі праграмы, атрымліваючы ментарства і фінансавую падтрымку. Кожны ўдзельнік атрымае падтрымку ў памеры 2500 еўра.

    Тут можна азнаёміцца з камандай экспертаў.

    Хто можа ўдзельнічаць у праграме?

    У праграме могуць удзельнічаць маладыя беларусы ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў, незалежна ад іх актуальнага грамадзянства. Папярэдні досвед стварэння відэакантэнту не абавязковы. Галоўная ўмова — кантэнт павінен быць актуальны для маладой беларускай аўдыторыі як унутры краіны, так і за яе межамі.

    Да якога тэрміну можна падаваць заяўкі?

    Усе заяўкі павінны быць пададзеныя да 7 красавіка 2024 года і могуць быць запоўненыя на беларускай, рускай або ангельскай мовах.

    Кожны ўдзельнік можа прапанаваць толькі адзін праект для разгляду на этапе адбору.

    Як будзе праходзіць гэтая праграма?

    Праграма будзе складацца з некалькіх этапаў:

    • Цыкл лекцый і майстар-класаў ад экспертаў. Удзельнікі атрымаюць неабходныя веды для стварэння медыяпрадуктаў: тэхнічныя (абсталяванне, асвятленне, гук, здымка, мантаж), крэатыўныя (асновы напісання сцэнарыяў, уменне выступаць на камеру) і маркетынгавыя (аналітыка, прасоўванне). Кожная лекцыя і майстар-клас будуць уключаць у сябе як тэарэтычную частку, так і сесіі пытанняў і адказаў.
    • Праца над індывідуальнымі праектамі пад кіраўніцтвам ментараў. У кожнага ўдзельніка будзе асабісты куратар, які дапамагае ў стварэнні пілотнага эпізоду медыяпрадукту. Акрамя таго, удзельнікі могуць запісацца на індывідуальныя кансультацыі з экспертамі па кожным кірунку.
    • Прэзентацыя пілотных эпізодаў на афлайн-мерапрыемстве. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі змогуць прадэманстраваць свае пілотныя эпізоды экспертам і атрымаць зваротную сувязь. На мерапрыемства будуць запрошаныя адмысловыя госці, папулярныя кантэнт-мейкеры, каб удзельнікі маглі з імі пагутарыць і задаць ім пытанні.
    • Самастойная праца над кантэнтам. Кожны ўдзельнік павінен стварыць не менш за 9 серый відэакантэнту. На гэтым этапе ўдзельнікі могуць некалькі разоў пракансультавацца са сваімі ментарамі. Перад пачаткам гэтага этапу ўдзельнікі атрымаюць 50% ад запланаванай фінансавай падтрымкі. Астатнія 50% будуць пераведзеныя пасля завяршэння эпізодаў.

    Як задаць пытанні арганізатарам або атрымаць тлумачэнні, калі нешта незразумела?

    Калі ласка, напішыце на адрас promo@dmi.lt, і мы будзем радыя адказаць на любыя вашыя пытанні пра лабараторыю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці