• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праграма навучання фатаграфіі для студэнтаў ад Canon (дэдлайн — 7 сакавіка)

    Canon арганізуе праграму навучання для студэнтаў з розных краін свету. Курсы пройдуць у верасні.

    Праграма развіцця студэнтаў CANON-2024 прапануе пачынаючым фатографам з усёй Еўропы, Блізкага Усходу і Афрыкі магчымасць сустрэцца з вядучымі экспертамі галіны і атрымаць прафесійную ацэнку сваіх работ.

    Што ўключае праграма:

    • 100 кандыдатаў, абраных рэдактарамі вядучых медыяагенцтваў, у тым ліку AFP, EPA, Get­ty Images і Reuters, атрымаюць ментарскую падтрымку.

    • 25 лепшых студэнтаў будуць запрошаны на 4‑дзённы семінар у Іспаніі.

    • Пасля семінара студэнты наведаюць міжнародны фестываль фотажурналістыкі ў Францыі.

    • 3 студэнта атрымаюць грант у памеры 2 тысячы еўра і абсталяванне Canon для стварэння новага праекта.

    Заяўкі прымаюць да 7 сакавіка 2024 года.

    Кандыдаты павінны даслаць партфоліа у жанры фотажурналістыкі і (або) дакументальнай фатаграфіі. Для ўдзелу ў праграме неабходна дастатковае веданне англійскай мовы.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці