Праграма міжрэдакцыйнага абмену для журналістаў (Украіна)
Фонд развіцця СМІ і праект "MyMedia" (Украіна) ладзяць праграму міжрэдакцыйнага абмену для маладых журналістаў з любой краіны. Праграма ўключае аплочваемую стажыроўку ў рэдакцыях тэлебачання, радыё, анлайн- і друкаваных СМІ Ўкраіны, удзел у трэнінгах і майстар-класах украінскіх і замежных экспертаў. У праграме могуць удзельнічаць: студэнты факультэтаў журналістыкі, маладыя медыяспецыялісты з досведам працы максімум 5 гадоў.
Працяг стажыроўкі — ад 2‑х тыдняў да 2‑х месяцаў.
Для ўдзельнікаў праграмы прадугледжана стыпендыя (560 еўра для ўдзельнікаў з Украіны і 650 еўра для ўдзельнікаў з іншых краін).
Кандыдаты мусяць валодаць адной з наступных моваў: ангельская, руская, украінская. Дэдлайны падачы заяўкі — у залежнасці ад даты стажыроўкі ў 2016 годзе.
Каб атрымаць падрабязную інфармацыю, калі ласка, націсніце сюды.