• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праграма мікрагрантаў для падтрымкі праектаў у жанры журналістыкі рашэнняў (да 20 чэрвеня)

     

    Transitions, чэская арганізацыя, якая спэцыялізуецца на падтрымцы журналістаў у краінах Усходняга Партнэрства й Заходніх Бальканаў, запускае конкурс мікрагрантаў для стварэньня праектаў у жанры журналістыкі рашэньняў у Беларусі.

    1_sxn66dlewnhidw_q9ctqnq.png

    Журналістыка рашэньняў — падыход да асьвятленьня праблемы, які апісвае як уласна праблему, так і адказ грамадзтва на яе. Рэпартажы ў гэтым жанры могуць выглядаць па рознаму, аднак маюць некалькі агульных ключавых характарыстык. Па-першае, яны глыбока аналізуюць адказ грамадзтва на праблему; па-другое — заглыбляюцца ў глыбінныя прычыны праблемы; па-трэцяе, дэманструюць вынік і плён (альбо адсутнасьць) гэтага адказу, і спрабуюць адказаць, чаму менавіта адказ (не) спрацаваў.

    Мікрагранты прызначаны для журналістаў і рэдактараў, якія базуюцца ў Беларусі і хочуць паўдзельнічаць ва ўгрунтаваньні журналістыкі рашэньняў у Беларусі, дапамагаючы распаўсюджваць эфектыўныя практыкі рашэньняў сацыяльных праблем.

    Журналісты фрылансары таксама могуць зьвяртацца па падтрымку. Умоваю атрыманьня гранту з’яўляецца адбор праекта камандай Tran­si­tions ды ўдзел у трэнінгу, які адбудзецца ў Беларусі 28 ды 29 чэрвеня. Памер мікрагранту складае 400 эўра, палова выплачвацца перад пачаткам працы, палова — пасьля публікацыі праекту. Каманда Tran­si­tions ды Solu­tions Jour­nal­ism Net­work забясьпечвае непарыўнае вядзеньне адабраных праектаў аж да моманту публікацыі ў часопісе Tran­si­tions ды партнэрскіх выданьнях.

    Графік працы:

    • Прыём заявак: да 20 чэрвеня 2019

    • Першасны адбор заявак для ўдзелу ў трэнінгу — да 24 чэрвеня 2019

    • Трэнінг — 28–29 чэрвеня

    • Канчатковы адбор праектаў у жанры журналістыкі рашэньняў, якія бяруцца ў працу: да 3 ліпеня

    • Праца над праектам ды публікацыя — да 15 кастрычніка

    Пазнаёміцца са сьпісам падставовых вымогаў да праекту можна вось ТУТ.

    Падаць заяўку можна вось ТУТ. Тэрмін прыёму заявак — да канца дня 20 чэрвеня.

    З пытаньнямі можна зьвяртацца да:

    Луція Чэрна, lucie.cerna@tol.org (ангельская, чэская мовы)

    Ляксей Лявончык, alaksiej.lavoncyk@gmail.com (беларуская мова)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці