Праграма “Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі” працягвае прыём заявак ў тым ліку ад медыя (да 31 студзеня)
Праграма “Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі” працягвае прыём заявак на падтрымку праектаў беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнес-структур, медыя-арганізацый і блогераў. Мэта конкурсу – узмацненне ролі грамадзянскай супольнасці Беларусі ў прасоўванні і абароне інтарэсаў грамадзян.
У межах конкурсу будуць падтрыманы праекты па дзвюх катэгорыях: 1. падвышэнне ўстойлівасці і развіццё патэнцыялу арганізацый-заяўнікаў і 2. праца структур грамадзянскай супольнасці з іх мэтавымі групамі. Праекты другой катэгорыі, у сваю чаргу, могуць рэалізоўвацца ў рамках аднаго або некалькіх тэматычных прыярытэтаў: грамадзянская супольнасць і мясцовае самакіраванне; маніторынг дзеянняў дзяржавы грамадзянскай супольнасцю; развіццё чалавечага патэнцыялу і абарона навакольнага асяроддзя; падтрымка свабоды выказвання меркаванняў і незалежных медыя; падвышэнне ўстойлівасці і развіццё бізнес-асяроддзя.
Памер падтрымкі для абедзвюх катэгорый праектаў складае ад 1 да 30 тысяч еўра. Працягласць праектаў не павінна перавышаць 18 месяцаў.
Бягучы набор заявак працягнецца да 31 студзеня 2022 года. Падтрыманыя ў межах набору заяўнікі змогуць пачаць працу над праектамі ў перыяд з 1.04.2022 да 31.07.2022. У заяўнікаў таксама ёсць магчымасць запытаць разгляд праектнай прапановы ў тэрміновым парадку, па-за графікам планавых пасяджэнняў ацэначнай камісіі.
З поўнымі ўмовамі конкурсу, формамі заявак, адукацыйнымі матэрыяламі і адказамі на частыя пытанні можна азнаёміцца на сайце праграмы www.cs4b.info.