Праграма «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» абвяшчае конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый (30 чэрвеня)
Праграма «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» абвяшчае конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчы(ц)каў, выкладчы(ц)каў і дактарантаў(к), якія пацярпелі ад рэпрэсій або якім пагражаюць рэпрэсіі ў сувязі з іх актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.
Праграма фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Стыпендыя прызначана для праходжання навуковай стажыроўкі або правядзення дысертацыйнага даследавання ў еўрапейскіх акадэмічных інстытуцыях.
Калі: Ад трох да шасці месяцаў у перыяд з 1 кастрычніка 2023 года да 1 жніўня 2024 года.
Дзе: Універсітэты і даследчыя інстытуты ЕС.
Для чаго: Стыпендыя пакрывае выдаткі на арганізацыю навуковай стажыроўкі або правядзенне даследавання ва Універсітэтах або даследчых цэнтрах краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку збор неабходнай інфармацыі для даследаванняў, чытанне гасцявых лекцый, супрацоўніцтва для падрыхтоўкі прац, якія рэцэнзуюцца, удзел у семінарах або іншыя актыўнасці, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі.
Дэдлайн: 30 чэрвеня 2023 года.