Праграма для журналістаў/к ад University of Missouri (да 31 студзеня)
Інстытут Donald W. Reynolds Journalism Instituteуніверсітэта University of Missouri прымае заяўкі ад індывідуальных кандыдатаў/к і арганізацый, якія прапануюць інавацыйныя праекты па ўмацаванні дэмакратыі праз журналістыку. Выдзяляюцца гранты да 20 000$. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2019.
Удалыя праекты прапануюць новыя стратэгіі, накіраваныя на рашэнне праблем, стварэнне новых інструментаў для навінавых арганізацый, ператварэнне ідэі ў прадукт.
Арганізатары прапануюць 3 выгляду праекта:
-
Рэзідэнцыя — для людзей, якія працуюць у медыя і за межамі медыя арганізацый, працягласць праграмы 8 месяцаў. Грант — 10 000$. Прымаюцца заяўкі ад грамадзян/ак, якім ужо споўнілася 18 гадоў.
-
Нерэзідэнцыя — праграма для прадпрымальнікаў/ц, якія маюць моцную цікавасць да журналістыкі і лічбавай камунікацыі. Грант — 20 000$. Прымаюцца заяўкі ад грамадзян/ак, якім ужо споўнілася 18 гадоў.
-
Інстытуцыянальная праграма — для рэалізацыі ідэі навінавых арганізацый, якім патрэбна падтрымка ў рэалізацыі іх праекта. Грант — 20 000$. Прымаюцца заяўкі ад менеджэраў/ак і супрацоўнікаў/ц з устаноў або кампаній.
Крыніца: rjionline.org