Праграма для журналістаў-расследавальнікаў у Германіі і Бельгіі (да 8 студзеня)
Еўрапейская праграма сумеснай журналістыкі прапануе расследавальнікам прыняць удзел у семінары, які будзе складацца з двух частак. Ён пройдзе на поўначы Германіі і ў Бельгіі. Усе выдаткі бяруць на сябе арганізатары.
Для каго?
Праграма прадугледжвае ўдзел журналістаў з усяго свету і падыходзіць як для пачынаючых супрацоўнікаў медыя, так і для расследавальнікаў, у якіх ёсць вопыт сумеснай працы.
— Многія тэмы, якія прадстаўляюць грамадскі інтарэс, не абмяжоўваюцца адной ці двума краінамі: арганізаваная злачыннасць, праблемы міграцыі, эксплуатацыі працы або забруджванне навакольнага асяроддзя часта ахопліваюць некалькі дзяржаў, — падкрэсліваюць арганізатары. — Каб расследаваць глабальныя праблемы, патрабуюцца вялікія рэсурсы. Супрацоўніцтва дазваляе аб’ядноўваць сілы і экспертызу і сумесна аналізаваць факты і дадзеныя. Гэта дазволіць падзяліць нагрузку ў рамках расследавальніцкай кампаніі.
Які графік і змест?
Першая частка пройдзе 9–13 красавіка 2024 года на поўначы Германіі (каля Балтыйскага мора). Яе мэтамі заяўлены: знаёмства ўдзельнікаў праграмы, абмеркаванне гісторыяў і ідэй, фармаванне сумесных расследавальніцкіх груп, збор інфармацыі ад экспертаў.
Другая частка пройдзе 30 траўня — 2 чэрвеня 2024 года ў горадзе Мехелен (Бельгія). Там плануецца арганізаваць семінары, дыскусіі, дэбаты, а таксама працягнуць расследаванні, якія былі пачатыя раней.
Што трэба для ўдзельніцтва?
Удзельнікам семінара трэба падаць заяўку з ідэяй гісторыі, на аснове якой яны хацелі б супрацоўнічаць з іншымі стыпендыятамі на працягу праграмы (і за яе межамі). Даслаць яе неабходна праз сайт. Разглядаць кожную заяўку будзе журы з трох чальцоў.
Увага! Колькасць удзельнікаў абмежаваная 16 месцамі.
Які дэдлайн?
8 студзеня 2024 года. Паведаміць аб рашэнні арганізатары праграмы абяцаюць да пачатку лютага.
Кантакты для іншых пытанняў
Alfred Toepfer Stiftung F.V.S.
Mona Janning
Programme Director Society & Journalism
Georgsplatz 10
20099 Hamburg / Germany
janning@toepfer-stiftung.de
Phone: +49 40 33 402 87