Праграма абмену Digital Communication Network
Праграма абмену Digital Communication Network. Дэдлайн 14 сакавіка.
У рамках адкрытага конкурсу будуць адабраныя 16 удзельнікаў для ўдзелу ў абмене, які пачнецца ў Брусэлі і працягнецца ў ЗША на працягу трох тыдняў — з 2 па 24 чэрвеня 2020 года.
Удзельнікі абмену павінны быць грамадзянамі і пражываць у адной з краін: Польшча, Венгрыя, Грэцыя, Турцыя, Арменія, Сербія, Харватыя, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Боснія і Герцагавіна, Румынія, Балгарыя, Беларусь, Малдова, Грузія. І адзін удзельнік ад Казахстана, Кыргызстана ці Таджыкістана. Адбор будзе абапірацца на агульную якасць кандыдатаў, а таксама на іх гатоўнасць распрацаваць і ажыццявіць лічбавую кампанію для грамадства, скіраваную на барацьбу з дэзінфармацыяй і / або лічбавай пісьменнасцю.
Кандыдатамі ў праграму павінны быць спецыялісты па камунікацыі, або людзі з журналісцкім, прадпрымальніцкім ці актывісцкім досведам.
Дадатковыя крытэрыі адбору ўключаюць:
• Валоданне англійскай мовай
• Мінімум два гады прафесійнага досведу ў адпаведнай галіне
• Прыхільнасць да свабоднай і праўдзівай інфармацыі
• Магчымасць распаўсюджваць інфармацыю для шырокай і разнастайнай аўдыторыі
• З верасня 2016 года не было падарожжаў у ЗША (пажадана)
Падрабязнасці ТУТ