• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праект ЕС «Культура і Крэатыўнасць» сканчваецца. Але яшчэ ёсць магчымасць прайсці курсы анлайн!

    Праект ЕС «Культура і Крэатыўнасць» паказаў, што добрая камунікацыя — адзін са складнікаў паспяховай працы. За два гады Праекта «Культура і Крэатыўнасць» было напрацавана 30 тысяч паслядоўнікаў у Facebook і больш за 870 артыкулаў на сайце.

    Эфектыўныя інструменты камунікацыі, якія былі абраныя экспертамі праекта з самага пачатку, прынеслі свой вынік. Інфармацыйная падтрымка Пректа Еўрасаюза «Культура і Крэатыўнасць» была шырокай і паспяховай (у параўнанні з іншымі праектамі).

    У чым сакрэт? Канцэпцыя сайта ўключала ў сябе тры найважнейшыя мэты:

    - прадставіць карыстальнікам карысную інфармацыю;

    - зрабіць акцэнт на экспертныя інтэрвʼю і абмен вопытам;

    - анлайн навучанне.

    Анлайн курсы, якія прапануе праграма ЕС «Культура і Крэатыўнасць» карысталіся папулярнасцю ў Беларусі. Наведвальнікаў і тых хто атрымаў сертыфікаты з нашай краіны было больш, чым з іншых краін Усходняга Партнёрства. Чаму? Магчыма таму, што гэта новы і эфектыўны інструмент набыцця актуальных навыкаў і ведаў, якога ў Беларусі не хапае.

    Для журналістаў курсы карысныя тым, што вучаць, як пісаць пра культуру цікава (для першай старонкі, а не «перад прагнозам надворʼя»), як запоўніць заяўку на грант, як зрабіць крэатыўную ідэю прыбытковай, як рухацца ў свеце, дзе змяняецца эканоміка і камунікацыя. Тэхналогіі дыктуюць новыя ўмовы, таму трэба быць гатовымі мяняцца, набываць і выкарыстоўваць новыя навыкі, працаваць эфектыўна і мець прыбытак.

    Нават пасля заканчэння Праграмы ЕС «Культура і Крэатыўнасць», курсы будуць дасяжныя яшчэ некаторы час. Таму не згубіце магчымасць атрымаць гэтыя веды.

    Анлайн курс па культурнай журналістыцы ад Майі Джаггі, вядомай у Брытаніі журналісткі, якая 25 год піша для The Guardian, Finan­cial Times, Econ­o­mist. Курс дасяжны ТУТ.

    Курс ад брытанскага эксперта па крэатыўнай эканоміцы Дэвіда Пэррыша па маркетынгу для творчых прафесіяналаў. Курс дасяжны  ТУТ.

    Курс ад Лідзіі Варбанавай «Партнёрства і фандрайзінг»: як шукаць партнёраў (і не быць адзінокім), распрацоўваць сумесныя праекты і размяркоўваць фінансы. Курс дасяжны ТУТ.

    Агульна праграма ЕС-Усходняга Партнёрства «Культура і Крэатыўнасць» была скіраваная на:

    - на падтрымку культурных і крэатыўных сектараў;

    - на практычныя даследаванні;

    - спрыянне новым стратэгіям і рэформам у сферы культуры;

    - трэнінгі для мадэрнізацыі культурнага сектара;

    - прадстаўленне магчымасцяў для міжнароднага культурнага супрацоўніцтва і падвышэнне разумення ролі культуры.

    Праграма кканчваецца 1 лютага 2018 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці