• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі запрашае да ўдзелу ў конкурсе матэрыялаў аб праектнай дзейнасці ЕС у Беларусі

    Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі запрашае да ўдзелу ў конкурсе на найлепшую публікацыю, фотарэпартаж, відэа- ці радыёсюжэт аб праектнай дзейнасці ЕС у Беларусі. Конкурс прымеркаваны да запуску тэматычнага сайта euprojects.by, на якім у дадзены момант падрабязна прадстаўлены больш за 40 праектаў.

    Ужо на працягу многіх гадоў ЕС штогод выдзяляе значныя фінансавыя рэсурсы на праектную дзейнасць у такіх сферах, як ахова здароўя, адукацыя, рэгіянальнае развіццё, пытанні міграцыі і бежанцаў, “зялёная” эканоміка і прадпрымальніцтва. Гэтыя праекты і ініцыятывы ў Беларусі далі магчымасць многім змяніць жыццё да лепшага, а ў маштабе краіны — дапамаглі цэлым гарадам і рэгіёнам.

    Мы ўпэўненыя, што вашы тэксты, фатаграфіі, відэа і аўдыёматэрыялы, дасланыя на конкурс, раскажуць пра шматлікія прыклады паспяховага супрацоўніцтва беларускіх арганізацый з партнёрамі з ЕС, пра канкрэтныя і важныя паляпшэнні, якія адбыліся ў розных кутках краіны.

    Пераможцы творчага спаборніцтва ў якасці прыза атрымаюць магчымасць пабываць на прафесійным семінары ў адной з краін Еўрапейскага саюза. Больш падрабязная інфармацыя прадстаўленая ў Палажэнні аб конкурсе па спасылцы: https://eeas.europa.eu/delegations/belarus/18402/node/18402_be.

    Мы спадзяемся, што знаёмства з героямі нашых праектаў стане для вас крыніцай натхнення і дапаможа стварыць яркія і запамінальныя сюжэты і публікацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці