«Позірк» шукае SMM-рэдактара (дэдлайн — 11 жніўня)
1 жніўня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Рэдакцыя інфармагенцтва «Позірк» адкрыла вакансію SMM-рэдактара. Прапануюць працу на поўную занятасць, па зменах. Вакансія для тых, хто знаходзіцца па-за межамі Беларусі.
Абавязкі:
- пераўпакоўка матэрыялаў з сайта;
- стварэнне кантэнту для розных платформаў (тэксты, ілюстрацыі, відэа);
- узаемадзеянне з аўдыторыяй, апытанні, адказы на каментары.
Патрабаванні:
- пісьменнасць;
- добрае веданне беларускай і рускай моў;
- разуменне беларускага навіннага парадку дня;
- аператыўнасць;
- навыкі працы з фота- і відэарэдактарамі.
Каб адгукнуцца на вакансію, дасылайце рэзюмэ на пошту pozirk@pozirk.online (тэма — «SMM-рэдактар»).
Дэдлайн — 11 жніўня 2024 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Вільні адкрылася канферэнцыя, прысвечаная працы беларускіх медыяў
10.09.2024
Лецішча калумністкі Ганны Златкоўскай арыштавана пастановай СК
09.10.2024
«Рэжым старанна знішчае «чацвёртую ўладу» – бо першыя тры ён ужо падпарадкаваў сабе»: Святлана Ціханоўская – да дня свабоды прэсы
03.05.2024
Вярхоўны суд пакінуў без зменаў вырак журналісту Уладзіміру Хільмановічу, асуджанаму завочна
29.10.2024