• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Песочница 3.0» ад Медыя Акадэміі Прэс-клуба Беларусь (дэдлайн — 19 лютага)

    Медыя Акадэмія Прэс-клуба Беларусь запрашае на адукацыйны курс «Песочница 3.0». Удзельнікі змогуць навучыцца асновам журналістыкі, тэорыі і практыцы, зразумець логіку працы СМІ і рэдакцыйных працэсаў. Курс пройдзе з 14 сакавіка па 24 траўня 2024 года.

    Для каго курс:

    • для тых, хто хоча паспрабаваць сябе ў прафесіі журналіста;

    • журналістаў-пачаткоўцаў, якія супрацоўнічаюць з беларускімі рэдакцыямі;

    • прадстаўнікоў НДА, ініцыятываў і праектаў грамадзянскай супольнасці, якім патрэбныя базавыя журналісцкія кампетэнцыі.

    Навучанне праходзіць анлайн і афлайн у Варшаве, доўжыцца 10 тыдняў. Відэазапісу навучальных модуляў не будзе. Заняткі будуць праходзіць па аўторках і пятніцах у 17.00 (па Варшаве).

    Дэдлайн заявак: 19 лютага 2024 года.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Курс уключае ў сябе:

    • двухдзённы афлайн-модуль у Варшаве. Удзел у афлайн-сустрэчы абавязковы для ўсіх удзельнікаў, калі ласка, забраніруйце гэтыя даты;

    • штотыднёвыя двухгадзінныя навучальныя сесіі з экспертамі па тэмах;

    • практычныя заданні па тэме для замацавання;

    • персанальны «прафайл» з выкананымі заданнямі і індывідуальнай зваротнай сувяззю ад эксперта;

    • групавыя абмеркаванні заданняў (сесія зваротнай сувязі) з трэнерам;

    • дадаткова для лепшых студэнтаў — стажыроўка ў рэдакцыях незалежных беларускіх медыяў.

    Тэмы курса:

    • З чаго складаецца праца журналіста і рэдакцыі.

    • Як шукаць тэмы? Чаму медыя не пішуць аб усім і як яны выбіраюць, пра што пісаць.

    • Як здабываць інфармацыю, выбіраць крыніцы і працаваць з імі беражліва.

    • Фактчэкінг за пяць хвілін. Як праверыць інфармацыю і самому не распаўсюдзіць фэйк.

    • Як зрабіць падзею навіной.

    • Тэхнікі інтэрв’ю: як угаварыць, разгаварыць і не страціць суразмоўцы.

    • Чаму адны рэпартажы «зацягваюць» чытача, а іншыя – не.

    • Лічбавыя інструменты для падрыхтоўкі журналісцкіх матэрыялаў. Як стварыць сваю інтэрактыўную гісторыю.

    • Упакоўка матэрыялаў для розных платформаў.

    • Як «прымусіць» чытача абмяркоўваць і прасоўваць твой матэрыял у сацсетках.

    Колькасць месцаў абмежавана. Пры адборы журы будзе арыентавацца на матывацыю і на тое, ці плануе кандыдат прымяняць на практыцы веды, атрыманыя на курсе, а таксама развіваць супрацоўніцтва з рэдакцыямі.

    Больш інфармацыі пра курс — па спасылцы

    Па дадатковых пытаннях пішыце на academy@press-club.pro

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці