«Пераехаўшыя»: у сераду а 19:00. Госці — Яўген Атцецкі і Зміцер Галко з Украіны
Гісторыі пераезду ў розныя краіны ад нашых журналістаў. Мы ўжо размаўлялі з беларускімі журналістамі ў Польшчы ды Нарвегіі, Нямеччыне і Украіне, Латвіі ды Швейцарыі. Усе яны працягваюць рабіць беларускую журналістыку, не гледзячы на шэраг складанасцяў.
Як ім працуецца?
Якія складанасці ўладкавання ў краінах, якія абралі для жыцця па-за Беларуссю?
Дзе знайсці натхненне працаваць?
Як гэта – быць беларускім журналістам ці журналісткай у незнаёмай краіне?
Яўген Атцецкі. Яўген – фатограф і аўтар праекту пра Плошчу Перамен – менскі двор, дзе забілі Рамана Бандарэнку. У 2022 Яўген выдаў кнігу пра Плошчу Перамен, паўдзельнічаў у некалькіх міжнародных фотавыставах.
За актыўнай прафесійнай дзейнасцю стаіць не самая простая гісторыя самаго Жэні. Не самая простая, але знаёмая шэрагу беларускіх журналістаў. З аўтарытарнай Беларусі – у Кіеў – з ужо ваеннага Кіева – куды?
Дзе цяпер новы дом Жэні? І ці лёгка ён перажывае ўсе цяжкасці? А калі не, то што дапамагае спраўляцца і знаходзіць сілы для новых праектаў і для таго, каб заставацца ў беларускай тэматыцы?
Аб асабістых і прафесійных радасцях і складанасцях, дасягненнях – і няўдачах таксама.
Дзмітрый Галко. Дзмітрый Галко жыве ва Украіне з 2018 года. З’ехаў туды пасля прасуду да 4 гадоў «хіміі» за нібыта напад на міліцыянта. Цяпер ён у Херсоне. Калі мы дамаўляемся наконт сустрэчы праз тыдзень, Дзмітрый пагаджаецца са словамі: «Калі буду жывы і будзе сувязь».
Цяпер ён не толькі журналіст, але і валанцёр. Кажа, што пра ўбачанае ў ваеннай Украіне можа распавядаць гадзінамі. Быў у Бучы, Ірпені, Гастомелі, на Харкаўшчыне і ў Херсоншчыне. Бачыў усе жахі сваімі вачыма.
Размаўляем не толькі пра вайну, але і пра асабістае: чаму не выехаў з пачаткам вайны і як ставіцца да выехаўшых, пра маральны стан і дзе бярэ сілы на працу ў такіх нечалавечых умовах.
Чарговая сустрэча – у бліжэйшую сераду, 30 лістапада, а 19:00 па менскім часе.
Мадэратарка сустрэчы – журналістка Алёна Дубовік.
Для ўдзелу, калі ласка, ЗАРЭГІСТРУЙЦЕСЯ.
Спасылка для ўваходу прыйдзе на пазначаную Вамі электронную пошту.