• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Пераехаўшыя»: анлайн у сераду а 19:00. Наступная госця: Дар’я Чульцова

    Гісторыі пераезду ў розныя краіны ад нашых журналістаў. Мы ўжо размаўлялі з беларускімі журналістамі ў Польшчы ды Нарвегіі, Нямеччыне і Украіне, Латвіі ды Швейцарыі. Усе яны працягваюць рабіць беларускую журналістыку, не гледзячы на шэраг складанасцяў.

    Як ім працуецца?
    Якія складанасці ўладкавання ў краінах, якія абралі для жыцця па-за Беларуссю?
    Дзе знайсці натхненне працаваць?
    Як гэта – быць беларускім журналістам ці журналісткай у незнаёмай краіне?

    Даша Чульцова. 657 дзён за кратамі. І ўжо амаль два з паловай месяцы на свабодзе. Не ў Беларусі. 
    Адкрыта пагаворым пра стан пасля вызвалення, вяртанне ў прафесію, планы і мары  — і не толькі.

    Чарговая сустрэча – у бліжэйшую сераду, 16 лістапада, а 19:00 па менскім часе.
    Калі вы хочаце задаць Дашы пытанні — напішыце іх да сустрэчы ў тэлеграм @aliona1405.

    Мадэратарка сустрэч – журналістка Алёна Дубовік.

    Для ўдзелу, калі ласка, ЗАРЭГІСТРУЙЦЕСЯ.

    Спасылка для ўваходу прыйдзе на пазначаную Вамі электронную пошту.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці