Пасля 91-га — журналісцкі праект пра постсавецкія краіны
Пляцоўка Cafébabel Berlin запрашае журналістаў з сямі постсавецкіх краін (Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны, Малдовы, Расіі) да ўдзелу ў медыяпраекце "Пасля 91-га".
Праект прысвечаны 25‑м угодкам распаду Савецкага Саюза і мае мэтай паказаць жыццё першага постсавецкага пакалення (узрост 25–35 год): людзей, якія нарадзіліся ў «чырвонай імперыі», памятае «савецкае маленства» і пераход да капіталізму. Мэта праекта — параўнаць шляхі розных краін, жыццё аднагодкаў у розных постсавецкіх грамадствах, да т.п. Аўтары праекта імкнуцца адлюстраваць значныя перамены «постсавецкага свету», якія адбываліся на працягу 25 год.
Узімку (2016–2017) 14 маладых журналістаў, фатографаў, фільм-мэйкераў возьмуць удзел у праекце, каб паказаць змяненні палітычнай, грамадскай, культурнай ідэнтычнасці на постсавецкай прасторы. Аўтары маюць зрабіць мультымедыйныя рэпартажы (доўгай формы). У межах праекта таксама прадугледжана фотавыстава ў Берліне ў сакавіку 2017 года.
Вітаюцца таленавітыя і дасведчныя аўтары мультымедыя, фатографы, стваральнікі відэафільмаў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі. Кандыдаты мусяць валодаць ангельскай мовай.
Для ўдзелу неабходна даслаць CV і вэблінк на сайт/партфоліа/інш. на электронны адрас: PruneAntoine@yahoo.fr. Дэдлайн — 15 верасня 2016 года. Падрабязней — тут.