Паглыблены тэматычны курс па Правах чалавека (Дэдлайн 8 ліпеня 2022)
Беларуская Праваабарончая школа аб'яўляе набор на Паглыблены тэматычны курс па Правах чалавека!
Пра праграму курса
Праграма курса складаецца з 3 сесій, на якіх разглядаюцца асноўныя тэарэтычныя моманты Правоў чалавека, а таксама прапрацоўваюцца практычныя навыкі і soft skills.
Курс накіраваны на паглыбленне матываванымі маладымі людзьмі ведаў у галіне правоў чалавека, актывізацыю іх практычнага прымянення ў праваабарончай і грамадскай сферах.
Курс разлічаны на 3 месяцы (ліпень – верасень 2022 года), навучанне будзе адбывацца ў змяшаным фармаце: анлайн і афлайн сесіі з вывучэннем навучальных матэрыялаў і праходжаннем тэставання.
Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь (18 — 39 год, пры наяўнасці высокай матывацыі і рэкамендацый узроставыя межы могуць быць пашырыныя) незалежна ад месца актуальнага знаходжання.
Працоўныя мовы ўсіх актыўнасцяў: беларуская і руская.
Выкладчыкі_цы праграмы – прадстаўнікі_цы вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты_кі ў галіне правоў чалавека і права.
Ад удзельнікаў_ц будзе патрабавацца прысутнасць на ўсіх сесіях, у сувязі з чым арганізатары_кі просяць прэтэндэнтаў_к уважліва прааналізаваць і ацаніць свае магчымасці паўнавартаснага ўдзелу ў праграме.
Дэдлайн падачы заявак: 8 ліпеня.
Гэты курс будзе цікавы тым, хто
-
Мае базавыя веды ў сферы Правоў чалавека
-
Калі вы прайшлі акадэмічны курс па Правах чалавека альбо навучаліся на праграмах нефармальнай адукацыі, смела падавайцеся! *асаблівая ўвага будзе надавацца заяўкам, атрыманым ад выпускнікоў_ц адукацыйных праграм Беларускай Праваабарончай школы
-
Хоча паглыбляцца як у тэарэтычную, так і ў практычную сферу Правоў чалавека
-
Важна: курс накіраваны на актывізацыю ведаў у сферы Правоў чалавека ў дзеянні.
-
Гатовы да актыўнага навучання
-
Усе сесіі разумеюць пад сабой актыўнае ўключэнне ў навучанне праз інтэрактыўныя методыкі нефармальнай адукацыі.
Падаць заяўку