• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пачаўся прыём заявак на праграму Х’юберта Хамфры (ЗША, да 11 жніўня)

    Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме Х’юберта Хамфры ў 2020-2021 навучальным годзе. Стыпендыі праграмы Хамфры прапануюцца спецыялістам, якія маюць адпаведны прафесійны вопыт і здольнасць у поўнай меры скарыстацца самастойнай праграмай незалежнага навучання ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША. Удзельнікі праграмы атрымліваюць сертыфікат ад урада ЗША, але праграма не прадугледжвае магчымасці атрымання вучонай ступені.

    Праграма Х’юберта Хамфры прадстаўляе магчымасць дасведчаным спецыялістам з Беларусі і іншых краін свету прайсці гадавую стажыроўку ў ЗША для правядзення навуковай працы і павышэння прафесійнага майстэрства. Праграма была распачата ў 1978 годзе і атрымала сваю назву ў гонар былога амерыканскага сенатара і віцэ-прэзідэнта Х’юберта Харэйша Хамфры.

    Праграма дае падставу для стварэння працяглых сувязей паміж грамадзянамі Злучаных Штатаў Амерыкі і іх калегамі ў іншых краінах, спрыяе абмену ведамі, а таксама садзейнічае дасягненню ўзаемаразумення ў свеце.

    Стыпендыі прадастаўляюцца на конкурснай аснове кваліфікаваным кандыдатам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія плануюць надалей працаваць у дзяржаўным ці прыватным сектары.

    Конкурсныя дысцыпліны на 2020–2021 навучальный год:

    Устойлівае развіццё
    • Развіццё сельскай мясцовасці і сельскай гаспадаркі;
    • Эканамічнае развіццё/Фінансы і банкаўская справа;
    • Прыродныя рэсурсы, экалагічная палітыка і змяненне клімату;
    • Гарадское і рэгіянальнае планаванне.

    Будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў
    • Камунікацыя і журналістыка
    • Заканадаўства і правы чалавека
    • Аналіз дзяржаўнай палітыкі і дзяржаўнае кіраванне
    • Прафілактыка і палітыка ў адносінах гандлю людзьмі
    • Кіраванне і выпрацоўка палітыкі ў галіне тэхналогій
    • Кіраванне чалавечымі рэсурсамі

    Адукацыя
    • Кіраванне, планаванне і палітыка ў галіне адукацыі
    • Кіраванне вышэйшай адукацыяй
    • Выкладанне англійскай мовы як замежнай

    Ахова здароўя
    • Кіраванне і выпрацоўка палітыкі ў галіне аховы здароўя
    • Прафілактыка ВІЧ/СНІД
    • Адукацыя, прафілактыка і лячэнне злоўжывання наркатычнымі рэчывамі

    Удзел у конкурсе:

    Зацікаўленыя кандыдаты павінны падаць заяўку анлайн і прыкласці ўсе неабходныя дакументы. Заяўкі павінны быць пададзены не пазней за 23.59 (па Мінскім часе) 11 жніўня 2019 года.

    Інструкцыі і форма заяўкі даступны па спасылцы: https://apply.iie.org/huberthhumphrey

    Пасля нацыянальнага адбору кандыдатуры прэтэндэнтаў на ўдзел у праграме будуць разгледжаны незалежнымі адборачнымі камітэтамі і Саветам па замежным стыпендыям Дж. Уільяма Фулбрайта ў ЗША.

    Фіналісты праграмы, абраныя для ўдзелу ў доўгатэрміновых дадатковых курсах англійскай мовы, будуць аб’яўлены ў лютым 2020 года. Астатнія ўдзельнікі праграмы будуць аб’яўлены ў сакавіку-красавіку 2020 года.

    Кандыдаты на ўдзел у Праграме Х’юберта Хамфры павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

    • Быць грамадзянамі Беларусі;
    • Мець дыплом аб вышэйшай адукацыі (ступень бакалаўра і вышэй);
    • Мець не менш за пяць гадоў прафесійнага стажу;
    • Дэманстраваць лідэрскія здольнасці і імкненне прыносіць карысць грамадству;
    • Добра ведаць англійскую мову (неабходна будзе здаць экзамен TOEFL).

    Умовы ўдзелу:

    Праграма Х’юберта Хамфры аплачвае міжнародны пералёт, кошт навучання ва ўніверсітэце, медыцынскую страхоўку, а таксама прадастаўляе штомесячную стыпендыю і сродкі для набыцця падручнікаў і ўдзелу ў прафесійных мерапрыемствах. Праграма не пакрывае выдаткі на знаходжанне ў ЗША суправаджаючых асоб.

    Каб даведацца больш аб Праграме Х’юберта Хамфры, калі ласка, наведайце афіцыйны англамоўны сайт праграмы па адрасе https://humphreyfellowship.org/

    Вы таксама можаце наведаць старонкі праграмы ў сацсетках: Face­book (http://www.facebook.com/HumphreyFellowship), Insta­gram (https://www.instagram.com/humphreyfellowship/), Twit­ter (https://twitter.com/humphreyprogram), YouTube (http://www.youtube.com/user/HumphreyFellowship) і LinkedIn (http://www.linkedin.com/groups/Hubert-H-Humphrey-Fellowship-Program-4060066?trk=myg_ugrp_ovr).

    За дадатковай інфармацыяй, калі ласка, звяртайцеся ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па тэлефоне 375–17-210–12-83 / дад. 5612.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці