Па слядах World Press Photo. Што Беларусь можа даць фотасвету?
Упершыню фатограф з Беларусі — Таццяна Ткачова, праект “Паміж правам і сорамам” — трапіў у фінал самай прэстыжнай міжнароднай фотапрэміі World Press Photo.
-
Якія сюжэты Беларусь можа даць фотасвету?
-
Сусветныя навіны адбываюцца толькі недзе там ці ў нас таксама?
-
Якія тэндэнцыі заўважныя ў сучаснай фатаграфіі і фотаконкурсах?
Пра сферу фатаграфіі, фатаграфіі ў медыя 4 сакавіка ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў дыскутуем з фіналісткай World Press Photo Таццянай Ткачовай і топавымі беларускімі фотарэпарцёрамі і рэдактарамі.
Ужо пацвердзілі свой ўдзел: Сяргей Балай, Вадзім Заміроўскі, Вольга Шукайла, Сяргей Гудзілін, Дар’я Буракіна, Юлія Ваўчок, Сяргей Міхаленка і іншыя.
Калі: 4 сакавіка, 19:00,
Дзе: Офіс БАЖ (Кальварыйская 16, офіс 265, 4 паверх),
Уваход вольны!