• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новы набор на стажыроўкі для беларускіх грамадскіх актывістаў_ак (дэдлайн — 15 чэрвеня)

    Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага і Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашаюць на праграму стажыровак для беларускіх актывістаў_ак.

    Што: прафесійны абмен для беларускіх грамадскіх актывістаў_ак

    Дзе: Літва, Польша, Грузія

    Калі: 1 жніўня 2023 – 30 кастрычніка 2023

    Хто можа падавацца: актывісты_кі беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і з‑за мяжы. Заяўка падаецца ад імя вашай арганізацыі.

    Дэдлайн падачы заявак: 15 чэрвеня 2023 г.

    Пра праграму

    Стажыроўкі накіраваныя на вывучэнне паспяховых практык арганізацый у сферах, сумежных з вашай, і пераасэнсаванне беларускімі актывістамі_камі сваёй дзейнасці.

    У якасці прымаючай арганізацыі можна разглядаць замежныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць у той жа сферы, што і ваша арганізацыя, і беларускія перамешчаныя/часткова перамешчаныя арганізацыі. 

    Вам неабходна атрымаць згоду ад прымаючай арганізацыі і пасля запоўніць форму на ўдзел у праграме. 

    Стажыроўкі пройдуць у Літве, Польшчы і Грузіі (магчымы і іншыя краіны пры дадатковым абгрунтаванні).

    Ад кожнай арганізацыі ў стажыроўцы прымаюць удзел 2 чалавекі (1 з Беларусі і 1 рэлакаваны/ая, аднак у некаторых выпадках магчымыя выключэнні). 

    Стажыроўка разлічаная на 20 дзён. Пры патрэбе магчымыя сумяшчэнні анлайн і афлайн фарматаў праходжання стажыроўкі.

    Размеркаванне часу і вызначэнне фармату праходжання стажыроўкі (цалкам вочнае або часткова дыстанцыйнае) вызначаецца арганізацыяй, якая прымае стажораў_ак.

    Якія выдаткі пакрывае праграма

    Для ўдзельнікаў_ніц праграма кампенсуе расходы на транспарт, пражыванне, харчаванне, сувязь, страхоўку, тэсты на COVID і выдаткі на вакцынацыю (пры неабходнасці), мясцовы транспарт. 

    Што чакаецца ад арганізацыі, якая прымае стажораў_ак?

    Мы чакаем, што прымаючая арганізацыя:

    • абмяркуе і ўхваліць план удзельніка_цы праграмы і будзе спрыяць яго рэалізацыі;

    • пры неабходнасці прадаставіць запрашэнне і іншыя дакументы для кандыдата_кі;

    • прадаставіць асабістае настаўніцтва і працоўную прастору;

    • падзеліцца ведамі і досведам.

    Каляндар праграмы:

    • дэдлайн падачы заявак: 15 чэрвеня 2023 г.;

    • да 10 ліпеня ўсе заяўнікі_цы атрымаюць адказы; 

    • найранейшы час пачатку стажыровак: 1 жніўня 2023 г.;

    • стажыроўкі павінны быць скончаныя не пазней за 30 кастрычніка 2023 г.;

    • працягласць кожнай стажыроўкі: не больш за 20 дзён.

    Як падацца

    • дамаўляецеся з арганізацыяй самастойна;

    • запаўняеце анлайн-заяўку;

    • чакаеце вынікаў адбору.

    Якія заяўкі атрымаюць падтрымку

    Заяўнікі_цы павінны мець дакладнае ўяўленне аб тым, чаго яны хочуць дасягнуць у ходзе запланаванай стажыроўкі. Яны могуць прапанаваць у сферы зацікаўленасці сваёй арганізацыі, над якой будуць працаваць з прымаючай арганізацыяй.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці