Новы курс у межах «Акадэміі Першых» (да 14 траўня)
Новы курс у межах “Акадэміі Першых” ад Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” дапаможа дапаможа пераўтвараць ідэі ў жыццяздольныя праекты, планаваць сваю дзейнасць ва ўмовах пастаянных зменаў і крызісаў, а таксама рыхтаваць справаздачы праектаў.
У выніку вы зможаце лепш разумець свае мэты і прыярытэты, а таксама навучыцеся выкарыстоўваць розныя інструменты і тэхнікі кіравання праектамі, каб эфектыўна дасягаць гэтых мэтаў.
Пра што курс
-
што такое праект, жыццёвы цыкл праекту і якая ягоная логіка дызайну
-
як пераўтвараць ідэі ў жыццяздольныя праекты, распрацоўваць іх і выкладаць ў форме праектных заявак
-
як планаваць сваю дзейнасць ва ўмовах пастаянных зменаў і крызісаў
-
якім чынам фармуляваць доўгатэрміновыя мэты дзейнасці і прыярытэты арганізацыі/ініцыятывы
-
як маніторыць і ацэньваць эфектыўнасць сваёй дзейнасці і рыхтаваць справаздачы праектаў
Фармат курса
Вас чакае 8 заняткаў з экспертамі_камі. Гэта не лекцыі – падчас сустрэч мы будзем рабіць практыкаванні, абменівацца ідэямі і дыскутаваць. Каб курс быў сапраўды карысным, важна актыўна ўдзельнічаць і не прапускаць заняткі. Калі ласка, ацаніце сваі магчымасці па часе і высілках, якія вы гатовыя ўкласці ў навучанне.
Усі заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю, каб вы маглі разлічваць на бяспечную анлайн-прастору, дзе можна выкарыстоўваць камеры і мікрафон, знаёміцца, выказваць свае думкі.
Расклад курса
Заняткі будуць праходзіць штосераду ў 18:30 па Менску. Прыкладны час адной сустрэчы – паўтары-дзве гадзіны.
24.05 – Знаёмства. Праграма курса. Збор чаканняў і патрэбаў удзельнікаў_ніц.
Што такое планаванне і з якіх элементаў яно складаецца.
31.05 – Узроўні планавання ў некамерцыйных арганізацыях/ініцыятывах.
Вызначэнне місіі, стратэгічнае планаванне. Мэты і задачы, узроўні вынікаў дзейнасці некамерцыйных арганізацый/ініцыятываў
07.06 – Асаблівасці планавання ва ўмовах нявызначанасці і пастаянных зменаў. Ацэнка рызыкаў.
14.06 – Што такое праект. Жыццёвы цыкл і логіка дызайну праекта.
Праблемная сітуацыя, на вырашэнне якой накіраваны праект.
21.06 – Мэтавыя групы праекта. Мэта, задачы, узроўні вынікаў. Распрацоўка плана дзейнасці.
28.06 – Бюджэт праекта. Устойлівасць і партнёрства ў праектах.
05.07 – Мэнэджмент, арыентаваны на вынік. Маніторынг і ацэнка эфектыўнасці праектаў.
12.07 Падрыхтоўка справаздач. Падсумаванне вынікаў курса.
Дэдлайн падачы заяўкі – 14 траўня ўключна.
Адказ пра ўдзел у курсе арганізатары_кі дашлюць не пазней за 17 траўня.
Па ўсіх пытаннях смела пішыце на study.help@rada.fm.