• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    CreateCulture Group запрашае на «Ноч Правалаў: тэатр!» (Вільня, 27 сакавіка)

    Кажуць, што чалавек вучыцца толькі на сваіх памылках. Каманда Cre­ate­Cul­ture Group з гэтым не згодная — можна эфектыўна і весела вучыцца на прыкладах адзін аднаго. Таму Міжнародны дзень тэатра запрашае ўсіх жадаючых на Ноч Правалаў.

    Гэта мерапрыемства, дзе ва ўтульнай атмасферы можна падзяліцца сваімі прафесійнымі праваламі, памылкамі і няўдачамі.  Тут можна разам пасмяяцца з іх; падзяліцца досведам аб тым, як у вас атрымалася выйсці з гэтых сітуацый і знайсці сілы рухацца далей.

    Cre­ate­Cul­ture Group не ў першы раз ладзіць Ноч Правалаў. Гэтым разам каманда прапануе такім чынам адзначыць Міжнародны дзень тэатра. Запрошаныя спікер_кі падзеляцца смешнымі і недарэчнымі момантамі, якія адыбываліся з імі за кулісамі ці на сцэне.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    На мерапрыемстве вас чакаюць:

    - Выступленні спікераў
    - Нетворкінг
    - Адкрыты мікрафон для тых, хто жадае падзяліцца сваёй гісторыяй

    Дата імпрэзы: 27 сакавіка

    Дзверы ў 18:30, пачатак — а 19‑й.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці