Важны нэтворкінг у Вільні: Якіх кампетэнцый не хапае НДА і медыям, каб эфектыўна камунікаваць і ствараць новыя сэнсы (дэдлайн — 11 верасня)
Нэтворкінг адбудзецца ў Вільні 12 верасня а 19:00. Мерапрыемства арганізавана Беларускай асацыяцыяй журналістаў у партнёрстве з арганізацыяй «ІншыЯ».
Беларуская асацыяцыя журналістаў многія гады дапамагае будаваць масты паміж медыямі і НДА. Абедзве нашыя сферы — гэта сектары, якія заўсёды з’яўляюцца драйверамі пазітыўных зменаў.
У новай, вымушана эмігранцкай сітуацыі праблема актуальная, як ніколі: многія былыя сувязі разбураныя ў выніку пераезду, у арганізацыі і ў медыі прыйшлі новыя людзі. Для аднаўлення эфектыўных стасункаў БАЖ сумесна з Фондам Фрыдрыха Эберта неўзабаве распачне адукацыйны курс па камунікацыях.
Але перад курсам мы хацелі б запрасіць прадстаўнікоў і прадстаўніц медыяў і НДА, блогераў і блогерак, актывістаў і актывістак на нэтворкінг, каб абмеркаваць, якіх кампетэнцый не хапае НДА і медыям, каб эфектыўна камунікаваць.
Мы запрашаем:
- журналістаў і журналістак, усіх прадстаўнікоў і прадстаўніц медыяў;
- прадстаўнікоў і прадстаўніц НДА;
- актывістаў і актывістак, блогераў і блогерак і наогул усіх, каму цікавая дадзеная тэма.
Удзельнікі і ўдзельніцы сустрэчы змогуць усталяваць новыя кантакты з грамадзянскай супольнасцю і медыямі, абмеркаваць прафесійныя пытанні, падзяліцца практыкамі сумеснай працы або прыдумаць новую ідэю для супрацоўніцтва.
Арганізатары бяруць на сябе стварэнне бяспечнага і камфортнага асяроддзя, а таксама напоі і закускі.
Для ўдзелу неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА да 11 верасня.
Пацверджаныя ўдзельніцы і ўдзельнікі атрымаюць ад БАЖ ліст з усімі дэталямі.