NED: Стыпендыяльная праграма імя Рэйгана-Фасэла (Вашынгтон) (да 15 кастрычніка)
Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі (NED) (ЗША) прапануе ўдзел у стыпендыяльнай праграме імя Рэйгана-Фасэла. На праграму запрашаюцца прафесіяналы ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека, выкладчыкі коледжаў і ўніверсітэтаў, даследчыкі, журналісты, пісьменнікі.
Праграма міжнароднага абмену дае магчымасць правесці 5 месяцаў у штаб-кватэры NED у Вашынгтоне для ажыццяўлення незалежнага даследавання сучасных выклікаў дэмакратыі па ўсім свеце. Стыпендыяты змогуць дзяліцца досведам, паглядзець на лепшыя практыкі ў вызначаных галінах, наладзіць прафесійныя зносіны ў сусветнай сетцы адвакацыі дэмакратыі.
Праграма разлічана на дэмакратычных актывістаў і праваабаронцаў, журналістаў, якія працуюць у справе прамоўцыі дэмакратыі. Удзельнікі пазнаёмяцца з тэорыяй і практыкай з’яўлення і рэалізацыі дэмакратычных працэсаў. Сесіі 2017–2018 адбудуцца:
- з кастрычніка па люты;
- з сакавіка па ліпень.
Праграма ўключае: штомесячную стыпендыю на паўсядзённыя выдаткі, медыцынскую страхоўку, пакрыццё выдаткаў на вандроўку ў Вашынгтон, магчымасць карыстацца офісным абсталяваннем. Арганізатары не аказваюць фінансавую патрымку сям’і ці блізкім стыпендыята, якія яго могуць суправаджаць у Вашынгтоне.
Падаць заяўку на ўдзел у праграме можа грамадзянін любой краіны.
Патрабаванне да кандыдатаў — выдатнае валоданне ангельскай мовай. Стыпендыяты мусяць сфакусавацца на даследаванні палітычнага, сацыяльнага, эканамічнага, юрыдычнага ці культурніцкага аспекту дэмакратычнага развіцця.
Неабходныя дакументы для заяўкі:
- прапанова праекта;
- 3 рэкамендацыйныя лісты;
- рэзюмэ/CV;
- біяграфія.
Перад падачай заяўкі, калі ласка, прачытайце парады тут. Каб падаць заяўку, націсніце сюды. Дэдлайн — 15 кастрычніка 2016 года.
Паводле Edu-Active.com.