• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новы раунд грантаў для незалежных СМІ ад NED (дэдлайн — 7 студзеня)

    Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі (NED) прымае заяўкі на гранты ад праектаў, якія маюць на мэце ўмацаванне дэмакратыі і дэмакратычных інстытутаў.

    NED прапануе гранты

    Выява зроблена БАЖ пры дапамозе Chat­G­PT

    Незалежныя медыяарганізацыі, грамадскія групы і асацыяцыі могуць падаць заяўкі на атрыманне гэтых грантаў.

    Памер грантаў можа быць розным у залежнасці ад маштабу і сферы дзеяння праектаў. Сярэдні грант разлічаны на 12 месяцаў і складае каля 50 000 долараў ЗША.

    NED зацікаўлены ў прапановах ад арганізацый, чыя дзейнасць накіравана на садзейнічанне абароне правоў чалавека і выкананню закона, на падтрымку свабоды інфармацыі і незалежных СМІ, а таксама садзейнічанне падсправаздачнасці і празрыстасці.

    Дэдлайн чарговага раунда падачы заявак — 7 студзеня 2025 года.

    Падрабязнасці і рэгістрацыя — па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці