Навучальны курс “Сацыяльныя сеткі і месэнджары — платформа для СМІ” (да 10 студзеня)
Мінск-Вільня. 14.01.2017—26.02.2017
Як зрабіць сацыяльныя сеткі адным з асноўных інструментаў прасоўвання ўласных матэрыялаў СМІ ды сталым каналам сувязі з чытачамі і экспертамі — пра гэта вы даведаецеся падчас курса «Сацыяльныя сеткі і месэнджары — платформа для СМІ».
Асаблівая ўвага будзе накіравана на распрацоўку практычнай стратэгіі працы з сацыяльнымі сеткамі і месэнджарамі для кожнага ўдзельніка:
— прасоўванне рэдакцыйнага кантэнту праз сацыяльныя сеткі і месэнджары;
— стварэнне і публікацыя паспяховых пастоў у сацыяльных сетках і месэнджарах;
— асаблівасці размяшчэння рэкламы ў новых каналах камунікацыі;
— мадэрацыя і развіццё актыўнасці ў супольнасцях і пабліках;
— пастаноўка задач для SMM-спецыяліста;
— аналіз эфектыўнасці працы для SMM-спецыяліста.
Курс праводзіць медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі, а таксама дырэктар Web and Market Сяргей Кузьменка, журналістка «Радыё Свабода» Юлія Коцкая і дырэктарка установы «Студэнцкая фабрыка думкі» (БОСС) Крысціна Мурашова.
ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА СЛУХАЧЫ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ:
— Якімі бываюць сацыяльныя сеткі і месэнджары, навошта яны патрэбны журналісту;
— Якія месанджары папулярныя ў Беларусі і як імі карыстаюцца рэдакцыі;
— Як скарыстаць новыя медыя для збору эксклюзіўнай інфармацыі;
— Як прасоўваць свае тэксты, фота і відэа (SMM);
— За што адказвае SMM-менеджэр у рэдакцыі СМІ і якія могуць быць крытэрыі ацэнкі яго працы;
— Як і навошта вывучаць аўдыторыю карпаратыўнага акаўнта і групы ў сацыяльных сетках;
— Як даведацца якія тэмы найбольш абмяркоўваюць карыстальнікі сацыяльных сетак з Беларусі;
— Якія трэнды SMM назіраюцца сёння ў Беларусі;
— Як, карыстаючыся сацыяльнымі сеткамі, не парушыць аўтарскія правы ды нормы прафесійнай этыкі;
— Як вырашаць канфліктныя сітуацыі з адміністрацыяй сацыяльнай сеткі або наведвальнікамі вашага акаўнта;
— Як захаваць уласную бяспеку ў сацыяльных сетках.
Курс «Сацыяльныя сеткі і месэнджары — платформа для СМІ» максімальна практыкаарыентаваны, прадугледжвае вялікі аб’ём самастойнай працы ўдзельнікаў.
ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА:
SMM-менеджэры рэдакцый СМІ, журналісты, якія вядуць рэдакцыйныя акаўнты и групы ў сацыяльных сетках.
АПІСАННЕ КУРСА:
Курс «Сацыяльныя сеткі і месэнджары — платформа для СМІ» стартуе 14.01.2017 у Мінску і завяршаецца заключнай сесіяй 25–26.02.2017 у Вільні пад кіраўніцтвам замежнага трэнера.
Заняткі праходзяць раз на тыдзень па суботах.
Курс утрымлівае не менш за 8 практычных заданняў, якія трэба будзе выконваць ва ўказаны трэнерам тэрмін.
Удзельнікі будуць працаваць над сваім медыяпраектам, канцэпцыю якога яны мусяць сфармуляваць і прэзентаваць падчас курса.
Кожнаму ўдзельніку курса будзе прадастаўлена магчымасць кансультацыі з трэнерам, а таксама дэталёвы разбор выканання практычных заданняў.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «SMM») ДА 10 CТУДЗЕНЯ 2017 ГОДА.
Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
1. Кароткі расповед пра сябе.
2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.
3. Просьба ў заяўцы даць спасылкі на свае акаўнты ў сацыяльных сетках і месэнджарах.