• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Навучальны курс «Ідэальны рэпартаж» + майстар-клас ад Associated Press (рэгістрацыя да 20 лістапада)

    Мінск-Вільня. Бясплатны курс ад прафесійных рэпарцёраў і экспертаў у галіне бяспекі прапануе ГА “Беларуская аcацыяцыя журналістаў”.

    У межах курса адбудзецца мастар-клас карэспандэнта Associated Press у Беларусі Юрася Карманава "Рэпартаж для сусветных агенцтв і правілы рэпартажу з "гарачай кропкі"".

    aed22f3a-e4ba-4a3a-a0d0-379e1af79938_w1023_r1_s.jpg

    Рэпартаж — самы старажытны і яскравы жанр журналістыкі. Ён не толькі інфармуе, але і паказвае, як усё адбывалася, дазваляе патрапіць туды, куды звычайнаму чалавеку ўваход забаронены — вось чаму ў эру высокіх тэхналогій рэпартаж становіцца ўсё больш запатрабаваным.

    Рэпартаж — жанр “з характарам”, ён не даруе памылак — мы навучым вас пралічваць сітуацыю з прафесійнага пункту гледжання і дапаможам здабыць практычны досвед па падрыхтоўцы розных відаў рэпартажу: ад стрымаў з месца падзей да судовага, ролевага, літаратурнага і трэвэл-рэпартажу.  

    Акцэнт робіцца на «навучанне дзеяннем» з практыкаваннямі і заданнямі. Працаваць давядзецца як індывідуальна, так і ў камандзе.

    Пасля заканчэння курса слухачы будуць ведаць:

    — асаблівасці і прафесійныя стандарты падрыхтоўкі розных відаў рэпартажу;

    —правілы і адмысловыя “фішкі” вядзення стрымаў;

    — стандарты рэпартажных здымкаў і мантажу з дапамогай мабільных прыладаў;

    — правілы збору інфармацыі без рызыкі для жыцця на месцы падзей і ў «гарачых кропках», а таксама бяспечныя спосабы захоўвання інфармацыі;

    — метады работы і этычныя нормы падчас падрыхтоўкі ролевага, судовага ды сацыяльнага рэпартажу.

    Пасля заканчэння курса слухачы будуць умець:

    — ладзіць стрымы;

    —здымаць і мантаваць рэпартажы з дапамогай мабільных прылад;

    —ствараць эфект прысутнасці, суперажывання, дакладнасці.

    Cярод трэнераў курса: Алесь Баразенка (Белсат), Алесь Залеўскі (Белсат), Сяргей Кавалёў (Белсат), Кацярына Барысевіч (TUT.by), Настасся Касцюковіч (аглядальнік часопіса Belavia OnAir), Мікалай Кванталіяні, Элада Гукасава (па інфармацыйнай бяспецы).

    Да ўдзелу запрашаюцца: журналісты, выпускнікі факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнты, якія ўжо маюць досвед напісання рэпартажаў, але зацікаўленыя ў самаўдасканаленні, з Мінска і рэгіёнаў.

    Лепшыя з навучэнцаў па выніках курса атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой.

    Апісанне курса:

    Курс «Ідэальны рэпарцёр» распачнецца 24 лістапада 2018 года і скончыцца 20 студзеня 2019 года.

    Складаецца з сямі заняткаў і майстар-класу замежнага трэнера. Заняткі будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах з 11.00 да 14.00.

    Заяўкі на ўдзел у навучальным курсе “Ідэальны рэпарцёр” прымаюцца да 20 ЛІСТАПАДА ЎКЛЮЧНА.

    Удзел у курсе бясплатны, але колькасць удзельнікаў абмежаваная.

    Падаць заяўку на ўдзел у курсе можна да 20 лістапада, 24:00 ТУТ.

    Фота: Rai­mond Spekking / CC BY-SA 4.0 (via Wiki­me­dia Com­mons)

     

    Адукацыйны курс «Журналісцкае расследаванне ў час лічбавых тэхналогій» (рэгістрацыя да 20 лістапада)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці