«Наша Ніва» шукае супрацоўнікаў
«Нашай Ніве» на сёння трэба 1) відэажурналісты / аўтары сцэнароў для відэа, 2) пішучыя журналісты, якія арыентуюцца ў тых ці іншых тэмах і здольныя збіраць інфармацыю.
Відэажурналіст / аўтар сцэнароў для відэа: праца ў Рэдакцыі, аддаленая праца немагчымая. Пішучы журналіст — аддаленая праца магчымая.
Відэажурналіст, патрабаванні: уменне шукаць і правяраць інфармацыю, самастойна прыдумляць ідэі відэасюжэтаў, працаваць з разнастайнымі тэмамі. Вопыт працы з відэа пажаданы, але калі маеце моцныя іншыя плюсы і яснае бачанне, што рабіць у відэа, хоць раней у ім і не працавалі, таксама будуць вашу кандыдатуру разглядаць.
Журналіст, патрабаванні: уменне шукаць і правяраць інфармацыю, кампетэнтнасць у той ці іншай сферы, уменне добра пісаць.
Калі вы высакакласны прафесіянал у медыйнай сферы, каллегі гатовыя шукаць задачы пад вас, акрамя пералічаных вышэй.
Інфармацыю пра сябе (кароткую біяграфію; усё, што гаворыць на вашу карысць; прыклады таго, што вы рабілі; спасылкі на вашы сацсеткі, калі яны ў вас ёсць) дасылайце на nivanasha@proton.me.