«Наша Ніва» шукае рускамоўнага аўтара для тыктока і журналіста для працы ў відэа
Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку, Рэдакцыя дапамагае ў легалізацыі. Выдатны калектыў.
Можна высылаць рэзюмэ і прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі лічыце гэта больш бяспечным для сябе.
Хто патрэбен?
1) Тыктокер (рускамоўны)
Базавыя патрабаванні — трэба быць добрым апавядальнікам, умець апісваць падзеі, фармуляваць навіны і, безумоўна, добра трымацца ў кадры. Патрэбныя разуменне інфармацыйнага кантэксту, адчуванне важнага ці цікавага.
2) Сцэнарыст для відэасюжэтаў
Патрэбныя людзі, здольныя пісаць сцэнары для відэасюжэтаў (партрэтных і пра падзеі). Базавае патрабаванне — уменне добра пісаць. Акрамя таго, трэба ўмець шукаць інфармацыю, у тым ліку распытваць людзей. Калі вы пры гэтым гатовыя працаваць і ў кадры — вялікі дадатковы плюс. Журналісцкі або ютуберскі досвед — перавага пры адборы. Калі вы маеце журналісцкі досвед, але ніколі не працавалі з відэа — не бяда. Калі вы гатовыя вучыцца, то дасылайце рэзюмэ з прыкладамі сваіх тэкставых публікацый.
Таксама, калі маеце ідэі праграм у тыктоку і ютубе пішыце на nivanasha@proton.me.