Набор у Школу аналітычнай журналістыкі (да 27 мая)
Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб абвяшчае набор у Школу аналітычнай журналістыкі.
Школа аналітычнай журналістыкі – гэта:
- Фармаванне неабходных навыкаў і ўменняў стварэння аналітычных матэрыялаў,
- Рэгулярныя навучальныя сесіі, індывідуальныя кансультацыі і працы ў цікавай камандзе пад кіраўніцтвам вопытных ментараў, беларускіх і замежных экспертаў,
- Азнаямляльныя паездкі ў Грузію, Украіну, Польшчу, Літву, Эстонію і шэраг іншых краін ЕС для вывучэння досведу трансфармацыі гэтых краін і падрыхтоўкі матэрыялаў на тэму трансфармацыі для беларускіх медыя (для лепшых студэнтаў!),
- Удзел у шэрагу сумежных праектаў Прэс-клуба і партнёраў.
Тэрмін навучання: чэрвень 2016 – сакавік 2017.
Фармат – вочныя заняткі раз на месяц, анлайн-праца з ментарамі, навучальныя падарожжы, напісанне артыкулаў, удзел у партнёрскіх мерапрыемствах.
Першыя сесіі школы адбудуцца ў Мінску 10 чэрвеня і 6 ліпеня.
Дэдлайн падачы заявак – 27 мая 2016 г. Вынікі – 30 мая.
Хто можа ўзяць удзел:
Штатныя або пазаштатныя супрацоўнікі беларускіх СМІ, студэнты, якія маюць вопыт супрацоўніцтва са СМІ.
Каб падаць заяўку на ўдзел у школе, трэба:
- Запоўніць форму па спасылцы.
- Даць спасылкі на 2–3 напісаныя вамі аналітычныя матэрыялы,
- Мець пісьмовую або вусную рэкамендацыю рэдактара выдання, з якім вы супрацоўнічаеце і якое будзе гатова апублікаваць падрыхтаваныя вамі матэрыялы (далейшая публікацыя матэрыялаў – абавязковая ўмова, таму ўдзел у школе варта ўзгадніць з рэдактарам вашага выдання).