• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МОСТ+: праграма мабільнасці для мэтавых кантактаў паміж людзьмі

    MOST+ пакрывае дарожныя выдаткі для ўдзелу ў стажыроўках, канферэнцыях, форумах і іншых прафесійных мерапрыемствах, а таксама для распрацоўкі сумесных праектаў паміж беларускімі спецыялістамі і іх калегамі з краін Еўрапейскага саюза.

    Заяўку на атрыманне гранта могуць падаць спецыялісты, якія працуюць у наступных шасці сферах:

    • Грамадства (грамадзянская супольнасць, правы чалавека і СМІ)

    • Культура (у шырокім разуменні, у тым ліку турызм, культурныя і крэатыўныя індустрыі)

    • Бізнэс (малы і сярэдні бізнэс, інавацыйны бізнэс, у тым ліку IT)

    • Адукацыя (пазафармальная і неакадэмічная, уключаючы бесперапынную адукацыю на працягу ўсяго жыцця)

    • Ахова здароўя

    • Устойлівасць (арганічнае земляробства, абарона навакольнага асяроддзя, устойлівая энергетыка)

    Хто можа падаваць заяўкі?

    • Вы павінны быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 гадоў.

    • Вы павінны быць спецыялістам, які працуе ў адной з шасці пералічаных вышэй абласцей.

    • Не прымаюцца заяўкі ад заяўнікоў, якія займаюцца названай дзейнасцю у якасці хобі.

    • Не прымаюцца заяўкі ад студэнтаў, якія яшчэ не скончылі навучанне і не атрымалі прафесію.

    • Вы можаце падаць заяўку індывідуальна ці ў складзе групы да пяці заяўнікоў.

    • Вашай краінай пражывання можа быць Беларусь ці любая іншая краіна.

    • Краіна пражывання — гэта краіна, якую заяўнік лічыць краінай свайго сталага жыхарства.

    Не прымаюцца заяўкі ад фізічных асоб і супрацоўнікаў устаноў, якія падпадаюць пад рашэнні Савета міністраў замежных спраў ЕС датычна Рэспублікі Беларусь і пад адпаведныя санкцыі, накладзеныя на фізічных асоб і арганізацыі.

    Якія паездкі падтрымліваюцца праграмай MOST+?

    З дапамогай гранта на забеспячэнне мабільнасці вы можаце наведаць краіны ЕС з мэтай:

    • Усталяваць партнёрскія адносіны ў сваёй прафесійнай сферы і пашырыць свае міжнародныя прафесійныя кантакты

    • Распрацаваць сумесныя праекты

    • Паўдзельнічаць у канферэнцыях, кангрэсах, форумах, міжнародных мерапрыемствах, іншых галіновых мерапрыемствах

    • Паўдзельнічаць у вучэбна-азнаямленчых паездках і візітах па абмене досведам

    • Прыняць удзел у стажыроўцы. Ваша паездка павінна быць непасрэдна звязана са сферай вашай прафесійнай дзейнасці.

    Ваша паездка павінна садзейнічаць прафесійнаму росту. Удзел павінен быць актыўным (напрыклад, прэзентацыя, а не проста ўдзел у мерапрыемстве). Вашая паездка павінна прынесці карысць і стаць крыніцай інфармацыі для іншых беларускіх спецыялістаў з вашай сферы.

    Вы можаце падаваць заяўкі ў пяці катэгорыях, у залежнасці ад працягласці і фармату запланаванай паездкі (уключаючы час у дарозе):

    • Катэгорыя 1 / Кароткатэрміновыя паездкі: вучэбна-азнаямленчыя паездкі, паездкі для абмену досведам, удзел у міжнародных мерапрыемствах, наладжванне сувязей і інш., ад 3 да 7 дзён.

    • Катэгорыя 2 / Доўгатэрміновыя паездкі: стажыроўка ад 14 да 30 дзён.

    • Катэгорыя 3 / Шматэтапная мабільнасць: мабільнасць у некалькі краін ці некалькі этапаў: ад 6 да 21 дня.

    • Катэгорыя 4 / Візіт еўрапейскіх партнёраў: візіты працягласцю ад 3 да 6 дзён.

    • Катэгорыя 5 / Анлайн-мабільнасць: удзел у прафесійных мерапрыемствах у рэжыме анлайн.

    Якія краіны можна наведваць?

    Мэтавымі краінамі праграмы MOST+ з’яўляюцца краіны Еўрапейскага Саюза: Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Польшча, Партугалія, Румынія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія і Швецыя. 

    Як падаць заяўку на грант?

    Вы павінны падаць заяўку на грант на забеспячэнне мабільнасці праз анлайнплатформу MOST+ на партале падачы заявак Гётэ-Інстытута (GAP) .

    Неабходныя суправаджальныя дакументы:

    Дадатак 1 «Запрашэнне ад прымаючай арганізацыі, праграма канферэнцыі або іншае пацвярджэнне наяўнасці праграмы паздкі» (па адным запрашэнні ад кожнай прымаючай арганізацыі);

    Дадатак 2 «Рэзюмэ» – скарыстайцеся гэтым узорам;

    Дадатак 3 «Дазвол выплачваць грант на забеспячэнне мабільнасці па праграме MOST+ трэцім асобам» (калі патрабуецца, скарыстайцеся гэтым узорам).

    БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ТУТ

    Пытанні датычна праграмы мабільнасці накіроўвайце па электроннай пошце: infomobility@goethe.de

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Телеграм‑бот «Глаз бога» и «Магнит». Как милиционеры пробивают телефонные номера, почты и адреса беларусов

    Чтобы узнать, что у вас есть «безопасная» почта, вычислить адрес, куда вам привозят доставку еды (на квартиру, о которой никто не знает?) или в каких городах вы были, когда оплачивали сервисы в интернете — можно не отбирать ваш телефон или карту. Милиционеры пользуются ботами, которые уже собрали всю эту информацию — например, «Глаз бога». «Медиазона» вместе с «Киберпартизанами» рассказывает, как устроен бот.
    07.09.2023
    Акцэнты

    Какую информацию о нас хранят телеграм‑боты, чем они опасны и как удалить их из аккаунта? Отвечают эксперты

    21.08.2023
    Акцэнты

    Силовики пишут белорусам за границей в Telegram. Какие настройки мессенджера помогут защитить приватность?

    С начала текущего года силовики (или люди, выдающие себя за них) все чаще пишут белорусам за границей в мессенджерах. Обычная их цель — уговорить или заставить собеседников вернуться в страну. «Зеркало» рассказывает, как настроить Telegram так, чтобы незнакомый человек не мог вам написать.
    17.04.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці