Міжнародны конкурс фатаграфій Istanbul Photo Awards (да 31 студзеня)
14 лістапада 2017
Istanbul Photo Awards - міжнародны конкурс навінавых фатаграфій. Арганізатар конкурсу - агенцтва Anadolu Agency. Конкурс прысвечаны навінавым фатаграфіям. Конкурс адкрыты для фотажурналістаў з усяго свету. Заяўка падаецца анлайн, удзел бясплатны. Апошні тэрмін падачы - 31 студзеня.
Катэгорыі конкурсу:
- навіна — 1 фотаздымак
- навіна — серыя фотаздымкаў
- спорт — 1 фотаздымак
- спорт — серыя фотаздымкаў
- партрэт — 1 фотаздымак
- партрэт — серыя фотаздымкаў
- штодзённая руціна — 1 фотаздымак
- штодзённая руціна — серыя фотаздымкаў
- прырода і навакольнае асяроддзе — 1 фотаздымак
- прырода і навакольнае асяроддзе — серыя фотаздымкаў
- малады фатограф года (фатограф, народжаны пасля 1 студзеня 1989 году).
Прызы:
- Аўтар фатаграфіі года (катэгорыя навіна — 1 фотаздымак), атрымае — 10 000 $.
- 1‑е месца (у кожнай катэгорыі) — 8000$
- 2‑е месца (у кожнай катэгорыі) — 5000$
- 3‑е месца (у кожнай катэгорыі) — 3000$
Патрабаванні:
- павінны быць зроблены ў 2017 годзе;
- павінны дэманстраваць карэктную інфармацыю;
- павінны мець назву, апісанне, дату стварэння, горад і краіну;
- павінна быць зроблена канкурсантам і быць яго/яе ўласнасцю;
- кожны канкурсант можа падаваць фатаграфіі адразу ў усе катэгорыі;
- фотаконкурс толькі для прафесіяналаў.
- Крыніца: istanbulphotoawards.com
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Украінская журналістка Вікторыя Рошчына памерла ў расійскім палоне
10.10.2024
Генпракуратура Расіі прызнала «непажаданай» дзейнасць «польскай арганізацыі Belsat» на тэрыторыі РФ
13.09.2024
Супраць журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча распачалі крымінальную справу
02.12.2023
Боль, жарты і праблемы беларусаў роўна 100 гадоў таму: аб чым пісала нашая прэса
26.07.2024