Міжнародны конкурс фатаграфіі ад SONY
У 2017 годзе Міжнародны конкурс фатаграфіі ад SONY адзначае сваё дзесяцігоддзе. Фатографы-пераможцы змогуць паехаць у Лондан на цырымонію ўзнагароджання, дзе і атрымаюць прызы.
Конкурс праводзіцца ў такіх катэгорыях:
-
Прафесійныя фатографы. У гэтай катэгорыі прымаюцца адзінкавыя здымкі 10 розных катэгорый, кожны здымак павінен суправаджацца кароткім апісаннем. (Дэдлайн: 11 студзеня 2018)
-
Адкрытая катэгорыя. У гэтай катэгорыі прымаюцца адзінкавыя здымкі 10 розных катэгорый (архітэктура, пейзаж, нацюрморт). Кожная фатаграфія з гэтай катэгорыі аўтаматычна прымае ўдзел у нацыянальнай катэгорыі — гэта рэгіянальныя конкурсы, якія праводзяцца ў розных краінах. (Дэдлайн 4 студзеня 2018)
-
Моладзь. У гэтай катэгорыі могуць удзельнічаць маладыя фатографы ўзростам ад 12 да 19 гадоў. Прымаецца адзін здымак. (Дэдлайн 4 студзеня 2018)
-
Студэнт. Гэта конкурс для фатографаў, якія навучаюцца на дзённым аддзяленні фатаграфіі. (Дэдлайн 4 снежня 2017)
Кожны год прыз памерам у 30,000 $ і абсталяванне Sony дзеляць паміж сабой пераможцы ўсіх катэгорый. Кожнай вясной у Лондане праходзіць выстава, на якой выстаўляюцца работы пераможцаў. Дэдлайн 11 студзеня 2018 года.
Патрабаванні да кандыдатаў
У конкурсе могуць прымаць удзел фатографы ад 12 гадоў. Нацыянальнасць, пол, рэлігія, колер скуры не маюць значэння.
Падрабязнасці на сайце арганізатараў.