Міжнародны фотаконкурс New East Photo Prize (да 19 жніўня)
Фатографы з краін Усходняй Еўропы, Балкан, Расіі і Сярэдняй Азіі запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе брытанскага некамерцыйнага фонда Calvert 22 і анлайн-выдання The Calvert Journal.
Cярод удзельнікаў конкурсу New East Photo Prize вітаюцца фатографы, якія выкарыстоўваюць як фотастужку, так і лічбавыя камеры, смартфоны або планшэты.
На конкурс можна дасылаць серыі фатаграфій, створаныя на працягу 2‑х апошніх гадоў. Вітаюцца выявы сацыяльнай і культурніцкай тэматыкі, дакументальная і мастацкая фатаграфія, праекты з выкарыстаннем відэа.
Пераможца конкурсу атрымае магчымасць апублікаваць фотаальбом свайго праекту, возьме ўдзел у 2‑месячнай экспазіцыі прац фіналістаў конкурсу ў Лондане (лістапад-снежань 2016 года).
Спецыяльны прыз конкурсу — за перамогу ў намінацыі няскончанай (бягучай) серыі прац у фотадакументалістыцы — 1 тыс. фунтаў стэрлінгаў на завяршэнне праекта. Спонсар гэтай намінацыі — анлайн-часопіс Bird In Flight.
Дэдлайн — 19 жніўня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Падрабязнасці — тут.