• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародная інтэрнэт канферэнцыя «МEDIAадукацыя: міжнародны досвед, практыка, перспектывы»

    14 лістапада 2019 года будзе арганізавана двухбаковая анлайн трансляцыя міжнароднай інтэрнэт канферэнцыі «МEDIAадукацыя: міжнародны досвед, практыка, перспектывы» з удзелам Акадэміі ўкраінскай прэсы і Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», г. Мінск, вул. Някрасава, 20

    Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца: прафесарска-выкладчыцкі склад і метадысты устаноў дадатковай адукацыі дарослых і вышэйшай адукацыі, кіраўнікі і спецыялісты ўпраўленняў (аддзелаў) па адукацыі, кіраўнікі і педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі, навуковыя супрацоўнікі, аспіранты, магістранты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, медыяадукатары, журналісты.    

    Мэта канферэнцыі

    Абмен і распаўсюджванне вопыту фарміравання  медыяграматнасці вучняў і дарослых як ключавой кампетэнцыі XXI стагоддзя, абмеркаванне навуковых кірункаў, даследванняў і тэндэнцый у сферы медыяадукацыі.

    Праблемнае поле:

    • інавацыі і асноўныя тэндэнцыі развіцця медыяадукацыі;
    • медыяадукацыя і медыяграматнасць ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;
    • медыяадукацыя і медыяграматнасць у вышэйшых навучальных установах;
    • стварэнне навучальнага медыяасяроддзя;
    • сучасныя платформы і рэсурсы для медыяадукацыі дзяцей і дарослых; педагагічныя мадэлі медыяадукацыі;
    • выкарыстанне новых медыя і новых тэхналогій ва ўстановах адукацыі.

    Форма ўдзелу ў канферэнцыі:

    • анлайн выступленне (не больш за 15 хвілін);
    • завочная форма  — артыкул

    Па выніках канферэнцыі будзе створаны зборнік матэрыялаў у электронным і папяровым  фарматах. Па жаданні ўдзельнікаў друкаваны варыянт зборніка можа быць разасланы па пошце

    Рэгістрацыя

    Заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі прымаюцца да 27 верасня 2019 года.

    Для рэгістрацыі неабходна запоўніць электронную заяўку на ўдзел у канферэнцыі.

    Электронная версія артыкула, аформленая ў адпаведнасці з патрабаваннямі, накіроўваецца да 30 верасня 2019 года на электронны адрас: centr@academy.edu.by з назвай файла «Прозвішча, імя, імя па бацьку_артыкул».

    !!!Артыкулы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, прымацца не будуць.

    Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

    1. Структура і змест артыкула павінны адпавядаць тэме канферэнцыі і асноўным тэндэнцыям у галіне медыяадукацыі.
    2. Аб’ём артыкула — да 6 старонак тэксту, уключаючы малюнкі, табліцы
    3. Фармат тэксту — Microsoft Word (* .doc, * .docx)
    4. Памер ліста —  А4 (210х297 мм), арыентацыя кніжная
    5. Нумарацыя старонак — без нумарацыі
    6. Палі: верхняе, ніжняе — 20 мм; правае — 15 мм; левае — 30 мм
    7. Шрыфт — Times New Roman, 14 пт
    8. Міжрадковы інтэрвал — адзінарны
    9. Выраўноўванне тэксту — па шырыні, з абзацным водступам 1,4
    10. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў канцы артыкула ў адпаведнасці з патрабаваннямі інструкцыі ВАК Рэспублікі Беларусь у парадку цытавання з абавязковай спасылкай на крыніцу ў тэксце ([3, c. 11]).
    11. Загаловак артыкула друкуецца вялікімі літарамі паўтлустым шрыфтам (выраўноўванне тэксту па цэнтры)
    12. Ініцыялы і прозвішчы аўтараў друкуюцца ніжэй загалоўка малымі літарамі, курсівам (выраўноўванне па цэнтры)
    13. Назва ўстановы / арганізацыі, горад, краіна, адрас электроннай пошты: друкуюцца ніжэй ініцыялаў і прозвішчаў, малымі літарамі, курсівам (выраўноўванне па цэнтры)
    14. Мова канферэнцыі ‑беларуская, польская, руская, украінская
    15. Аўтары публікацый нясуць адказнасць за сапраўднасць фактаў, цытат і ўласных імёнаў.
    16. Матэрыялы канферэнцыі прадстаўлены ў рэдакцыі аўтара, таму мы просім вас старанна рэдагаваць тэксты артыкулаў у адпаведнасці з сучаснай тэрміналогіяй і правапісам.

    Па пытаннях удзелу ў канферэнцыі звяртайцеся ў цэнтр прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі па тэлефонах: (017) 292 64 61, (017) 285 78 39,  т/ф. (017) 285 78 62.

    Электронная пошта: centr@academy.edu.by

    Удзел у канферэнцыі і публікацыя матэрыялаў канферэнцыі для ўдзельнікаў з’яўляюцца бясплатнымі.

    Арыгінал артыкула па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці