Медыя-стыпендыя BETD-2023 (да 15 студзеня)
Стыпендыя ў сферы медыя для ўдзелу ў Berlin Energy Transition Dialogue
Для каго: журналісты/-кі.
Калі: 26 сакавіка — 1 красавіка.
Урад Германіі арганізуе штогадовы грамадскі «Берлінскі дыялог па энергетыцы», які стаў вядучым міжнародным форумам па пераходзе да «зялёнай» энергетыкі. Стыпендыя BETD Media дазваляе маладым журналістам з усяго свету сабрацца ў сталіцы Германіі, каб атрымаць доступ да гэтай эксклюзіўнай канферэнцыі, паразмаўляць з высокапастаўленымі прадстаўнікамі навукі, палітыкі, прамысловасці і грамадзянскай супольнасці, а таксама пагутарыць з іншымі СМІ BETD.
Стыпендыя пакрые:
-
праезд і пражыванне
-
удзел у бэта-тэставанні Berlin Energy Week.23
-
дыялог з высокапастаўленымі спікерамі, прадстаўнікамі штата і іншымі VIP
-
дадатковыя мерапрымствы (экскурсіі з гідам, прыёмы, семінары і г.д.)
-
платформу для публікацый пра форум.
Дэдлайн: 15 студзеня.
Падаць заяўку