• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Медыятон для гендарных і ЛГБТКІ+ актывістаў і актывістак з Беларусі (дэдлайн — 15 кастрычніка)

    Cre­ate­Cul­ture Space запрашае на трохдзённае інтэнсіўнае мерапрыемства, накіраванае на стварэнне медыяпрадуктаў. Медыятон пройдзе ў Вільні з 13 па 15 лістапада.

    Арганізатары хочуць аб’яднаць людзей з рознымі навыкамі і ідэямі, каб зрабіць круты медыяпрадукт (відэаінтэрв’ю, відэасюжэт, падкаст, фотапраект і інш.), які будзе асвятляць тэмы правоў жанчын, гендэрнай роўнасці і правоў. 

    Крытэрыі адбору:

    На медыятон клічуць беларусаў і беларусак, якія працуюць з тэмамі гендэрнай роўнасці і правамі ЛГБТКІ+, і з’яўляюцца пачаткоўцамі кантэнт-крэатарамі і крэатаркамі.

    Гэта для вас, калі:

    – у вас ёсць ідэя медыяпраекта, але вы не ведаеце як гэта ўсё працуе і з чаго пачаць;
    – вы бы хацелі паўдзельнічаць у стварэнні медыяпрадукта і папрацаваць у групах;
    – вы хочаце пашырыць сваю сетку кантактаў, натхніцца і палепшыць навыкі відэапрадакшна.

    Арганізатары прадастаўляюць праезд, харчаванне і пражыванне для ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прыяжджаюць у Вільню.  Для ўдзельнікаў і ўдзельніц з Вільні арганізатары прадастаўляюць харчаванне.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Праграма будзе праходзіць у прасторы Cre­ate­Cul­ture Space, дзе ёсць доступ да студыі са святлом, камерамі, мікрафонамі.

    Пытанні можна задаць на hello@createculture.group

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці