• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Медыя Акадэмія Press Club Belarus шукае трэнерак і трэнераў (дэдлайн — 9 снежня)

    Медыя Акадэмія Press Club Belarus прапануе доўгатэрміновае супрацоўніцтва ў адукацыйных праграмах праекта.

    Фота: Ivan Samkov / pexels/com

    Далучыцца да трэнерскага пула прапануюць практыкам, якія маюць экспертызу ў канкрэтных медыянапрамках і гатовыя дзяліцца досведам. 

    Праграмы, на якія шукаюць трэнераў або трэнерак:

    • Курс па медыяменеджменце (2 семестры, 1 раз у год). Накіраваны на развіццё кіраўніцкіх навыкаў ў медыяменеджараў сярэдняга звяна і падрыхтоўку супрацоўнікаў да лідарскіх пазіцый.
    • Ментарская праграма (5 месяцаў, 2 разы ў год). Сумесна з Deutsche Welle Akademie. Дапамога рэдакцыям у вырашэнні праблем, развіцці праектаў і павышэнні кампетэнцыі.
    • Журфак па суботах (Тры этапы па 10 тыдняў). Сістэмны курс для навучання маладых журналістаў, павышэння кваліфікацыі і паглыбленага вывучэння спецыялізацый.
    • Спецкурсы (Некалькі разоў на год). Кароткія тэматычныя трэнінгі для развіцця навыкаў журналістаў і рэдактараў.

    Тэмы курсаў:

    • Асновы журналістыкі.
    • Журналісцкія жанры.
    • Відэажурналістыка.
    • Радыёжурналістыка.
    • Журналістыка на сайце.
    • Расследавальніцкая журналістыка.
    • SMM і дыстрыбуцыя кантэнту.
    • Арганізацыя працы рэдакцыі.
    • Штучны інтэлект у медыях.

    Умовы супрацы:

    • Афіцыйны дагавор і канкурэнтны ўзровень аплаты.
    • Магчымасць планаваць сваю нагрузку на вучэбны год наперад.
    • Курсы павышэння кампетэнцый для трэнераў.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Дэдлайн 9 снежня 2024 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці