Майстар-класы і іншыя мерапрыемствы Месяца лічбавых навыкаў у Беларусі ПРАГРАМА
Кааліцыя па лічбавых навыках Беларусь аб'яўляе люты месяцам лічбавых навыкаў! Разам з партнёрамі мы правядзём публічныя анлайн- і афлайн-мерапрыемствы, якія дапамогуць удзельнікам і ўдзельніцам развіваць лічбавыя навыкі, крытычнае мысленне і медыяпісьменнасць.
Частка мерапрыемстваў таксама будзе накіравана на адаптацыю да працы ў анлайн-фармаце маладых прафесіяналаў, людзей старэйшага ўзросту і прадстаўнікоў уразлівых груп, у тым ліку з рэгіёнаў.
У рамках праекта пройдзе прэзентацыя даследаванняў «Попыт і прапанова ў сферы анлайн-паслуг: запатрабаванні беларускага грамадства і магчымасці беларускіх НДА» (праведзенага ў ліпені 2020 года Цэнтрам EAST і Baltic Internet Policy Initiative) і «Веды і ўменні выкарыстоўваць лічбавыя тэхналогіі і інструменты» (травень-жнівень 2020 года, Baltic Internet Policy Initiative).
А 20 лютага ў Мінску ў змешаным фармаце мы правядзём Канферэнцыю па лічбавых навыках, у фокусе якой — абмеркаванне пытанняў цыфравізацыі, медыяпісьменнасці і адукацыі.
Інтэрактыўныя лекцыі да Міжнароднага дня дзяўчын і жанчын у навуцы:
10 лютага | 18:30
Інтэрактыўная лекцыя «Што такое навуковая камунікацыя»
11 лютага | 19:00
Варкшоп па навыках прэзентацыі даследавання
12 лютага | 18:30
Інтэрактыўная лекцыя «Жанчыны ў беларускай навуцы»
13 лютага | 11:30
Варкшоп «Брэнд навукоўцы»
9 лютага | 19:00
Практычны майстар-клас «Эфектыўная digital-камунікацыя: е‑mail для прафесійных зносін»
11 лютага | 19:00
Практычны майстар-клас «Эфектыўная digital-камунікацыя: сацыяльныя сеткі і месенджары»
15 лютага | 19:00
Кіберпанядзелак «Ці існуе ананімнасць у інтэрнэце»
22 лютага | 19:00
Кіберпанядзелак «Шыфраванне для пачаткоўцаў, або пра таемнае, якое застанецца таемным»
24 лютага | 18:00
«Як запусціць свой падкаст: ад ідэі да айцюнса»
27 лютага | 11:00
Майстар-клас па сторытэлінгу для пачаткоўцаў «Як распавядаць гісторыі?» (Гродна)
* Кааліцыя па лічбавых навыках створана ў 2020 годзе Baltic Internet Policy Initiative і Association «New Group» у рамках Беларускай Нацыянальнай Платформы Форуму Грамадзянскага Усходняга Партнёрства.
Сачыце за навінамі і падрабязнасцямі пра мерапрыемствы на нашых старонках у сацсетках (Facebook, Instagram) і сайце.